Меню
Курс $  3.33 | €  3.47 | ₽100  3.25 |
Погода -2 °C

Калядныя цуды для дзяцей

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 11.01.2022

Час цудаў і здзяйснення самых запаветных мараў. Менавіта так называюцца навагоднія і Калядныя     святы…

У снежні мы заўсёды падводзім вынікі адыходзячага года, дзякуем за ўсё тое дабро, якое  адбылося з намі, і самі крышачку становімся чараўнікамі, удзельнічаючы ў дабрачынных акцыях. Адна з іх — рэспубліканскага маштабу — акцыя “Нашы дзеці”, дзе бяруць удзел людзі незалежна ад веравызнання, людзі розных прафесій і розных узростаў.



Многія рабяты ў час навагодніх святаў прынялі ўдзел у святочных карагодах разам з Дзедам Марозам і Снягуркай, весяліліся на раённых, абласных і рэспубліканскіх ёлках. За час вакацый пабывалі Дзед Мароз і Снягурка ва ўсіх  навучальных установах, разам з іншымі казачнымі героямі павесялілі дзяцей, што вымушаны часова знаходзіцца ў сацыяльным прытулку і школе-інтэрнаце без увагі бацькоў.

Дабрачынныя маршруты на Нясвіжчыне мелі працяг і напярэдадні праваслаўных Калядаў. Валанцёрскія сцежкі     ў гэты дзень вялі да дзяцей, якія не маглі прымаць удзел у навагодніх карагодах.

Маленькаму Андрэю тры. Утульней усяго яму ў мамы на ручках, бо ні хадзіць, ні сядзець ён не можа. Але хлопчык адклікаецца на ласкавы мамін голас, любіць, калі з ім размаўляюць ці забаўляюцца.

Уладзіку — дзесяць. Увесь час акрамя таго, калі ім займаецца мама, ён вымушаны знаходзіцца ў ложку. Хлопчык насцярожана сустракае незнаёмых, але побач — родны чалавек — мама, і ён дорыць, як можа, усмешку ўсім гасцям. Уладзік з задавальненнем слухае музыку на тэлефоне, які родныя перыядычна кладуць побач з ім, калі на некаторы час трэба адлучыцца па дамашніх справах.

14-гадовая Надзейка любіць гуляць са сваёй малодшай сястрычкай. Дзяўчынка большасць часу вымушана праводзіць у спецыяльнай калясцы. Але ёй цікава ўсё, што адбываецца вакол, і яна па-свойму тлумачыць тое, што выклікае розныя эмоцыі…

Спіс дзяцей, якія маюць асаблівасці ў развіцці, можна працягваць. Іх лёсы вельмі няпростыя. Таму за любую ўвагу або дапамогу іх сем,і вельмі ўдзячныя.

У пераднавагоднія і Калядныя святы ў  такіх сем,ях стала на хвіліну больш цяпла і святла ад дабрыні жыхароў Нясвіжчыны. Менавіта так. Бо кожны з вас, паважаныя чытачы, хто не прайшоў міма так званых “скрынак дабрыні”, размешчаных у гандлёвых кропках, арганізацыях і ўстановах горада і раёна, хто не адмовіў у аказанні такой дапамогі хворым дзецям, — аказаўся для гэтых сем,яў добрым казачнікам.

А праваднікамі спраў міласэрнасці сталі валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Маладыя людзі, сабраўшы падарункі, перадалі іх тым, хто цярпліва чакаў сваю навагоднюю казку, шчыра дзякуючы прадстаўні-кам грамадскіх аб,яднанняў,  партнёрам акцыі (прыватнаму гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству “У Лукоморья” — г.п. Гарадзея, магазіну “Светофор” —   г. Нясвіж), а таксама ўсім жыхарам і гасцям Нясвіжчыны, хто ўнёс сваю часцінку дабрыні ў стварэнне маленькага Каляднага цуду для дзяцей.

(Імёны дзяцей у матэрыяле з этычных меркаванняў зменены).

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!