Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -1 °C

Асноўны закон павінен служыць на карысць нашай краіны

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 03.01.2022

— Улада дэманструе сваю мабілізацыю і гатоўнасць да пераменаў ва ўсёй краіне, — ад-значыў Мікалай Вячаслававіч. — Беларусь паказвае, што яна будзе заставацца дынамічнай і арганічнай, таму палітычная ўлада чуйна рэагуе на запыты канструктыўнай часткі грамадства. І, як казаў Кіраўнік дзяржавы, абнаўленне Канстытуцыі патрэбна, таму што патрэбны нармальны рух наперад. Гэта стане асновай жыццядзейнасці ўсёй нашай краіны, закладзе асновы тых пераменаў, якія на сённяшні дзень адбываюцца ў любой цывілізаванай краіне. Грамадства мяняецца, мяняецца менталітэт людзей. Асабліва мяняецца моладзь, яе запыты.



У распрацоўцы новай Канстытуцыі, якая ўжо апублікаваная, я прымаў самы актыўны ўдзел. Гэтая праца зусім не была лёгкай і простай — не толькі на саміх пасяджэннях, але і пасля іх, і падчас перапынкаў ішлі гарачыя спрэчкі. Разглядаліся розныя прапановы, якія зачытваліся на пасяджэннях і па якіх у спрэчных выпадках заслухоўваліся ўсе 36 членаў камісіі. У меру свайго разумення як чалавека і як грамадзяніна я прапаноўваў, як зрабіць лепш для нашых людзей.
Рэвізіі былі падвергнуты 77 артыкулаў, ўведзена 11 новых артыкулаў, два артыкулы выключаныя. Напісаны адзін новы артыкул і цалкам выключаны раздзел аб заключных і пераходных палажэннях. Таму я думаю, што любому жыхару Рэспублікі Беларусь будуць цікавыя тыя пытанні, якія пра-працоўваліся Канстытуцыйнай камісіяй.
Якія ж асноўныя змены? Па-першае, уводзіцца паняцце суверэнітэту ў прэамбуле Асноўнага закона. Па-другое, дзяржава на ўзроўні Канстытуцыі замацоўвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння Захад спрабуе пераглядзець важнасць перамогі савецкага народа ў вайне, у якой загінуў кожны трэці жыхар Беларусі. Памяць аб гэтым асабліва важная для падрастаючага пакалення.
Многія пытанні прапрацоўваліся па інстытуце прэзідэнцтва. Прапанаваныя новыя патрабаванні — напрыклад, што Прэзідэнтам краіны можа быць грамадзянін Беларусі па нара-джэнні, не маладзейшы за 40 гадоў, які 20 гадоў да выбараў пражываў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Ён не павінен мець грамадзянства іншай краіны, віду на жыхарства або іншага дакумента іншай дзяржавы, які дае права на льготы і перавагі. Адным з артыкулаў замацаваная таксама забарона на атрыманне замежнага фінансавання для вядзення перадвыбарнай кампаніі ў нашай краіне.
Яшчэ адзін найважнейшы для жыцця людзей грамадскі інстытут — гэта сям’я. Па просьбе праваслаўнай і каталіцкай царквы мы замацавалі паняцце шлюбу як саюза паміж мужчынам і жанчынай. Як усе мы ведаем, на Захадзе афіцыйна дазволеныя аднаполыя шлюбы, што па хрысціянскай традыцыі недапушчальна. Таму наша Канстытуцыя стаіць на абароне традыцыйнай сям’і. Сям’я, мацярынства і дзяцінства знахо-дзяцца пад абаронай дзяржавы, і яна бярэ на сябя абавязак аказваць падтрымку сем’ям з дзецьмі. Уводзіцца паняцце не толькі шматдзетнай сям’і, але і наогул сям’і з дзецьмі.
Таксама ў адным з артыкулаў замацавана права на бясплатную медыцыну і адукацыю. Гэта было і гэта захоўваецца. Але па просьбе нашых калегаў па канстытуцыйнай камісіі, прафесійных медыкаў, мы ўвялі норму аб тым, што грамадзяне абавязаны прымаць меры па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя, таму што самы вялікі ўклад у яго ўмацаванне павінен уносіць сам чалавек. Многія самі наносяць шкоду свайму здароўю праз злоўжыванне спіртнымі напоямі, курэнне і іншыя залежнасці.
Карыстаючыся выпадкам, заклікаю чытачоў “НН” праявіць адказнасць і абавязкова вакцынавацца. Бо на лячэнне кавідных хворых і пост-кавіднае аднаўленне ідуць каласальныя дзяржаўныя сродкі! Дзяржава бясплатна прапануе людзям вакцыну, але яны не да канца разумеюць, як гэта важна, і не ідуць на прышчэпку, не разумеючы, што тым самым спрыяюць распаўсюджванню небяспечнай інфекцыі ў грамадстве. Гэта без-адказна ў адносінах да іншых людзей.
Працягваючы тэму здароўя, адзначу, што асобная норма была прапанаваная і па інвалідах. А гэта тысячы лю-дзей у нашым грамадстве. І я мяркую, што прыкметай любой цывілізаванай дзяржавы з’яўляецца стварэнне належных сацыяльна-бытавых умоў для іх нармальнай жыццядзейнасці, каб гэтыя людзі не адчувалі сябе абдзеленымі. Таму ў Канстытуцыі будзе заканадаўча замацавана ўвага нашай дзяржавы да інвалідаў.
На апошняй сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы, якая адбылася 23 снежня, Аляксандр Рыгоравіч адзначыў, што наша праца над Канстытуцыяй не заканчваецца з апублікаваннем праекта. Галоўны Закон краіны трэба зрабіць сапраўды народным.
Вядома, будуць людзі, якія застануцца незадаволеныя нашай распрацоўкай. У грамадстве заўсёды ёсць такія пласты. Але Канстытуцыя павінна выпрацоўваць меркаванне большасці насельніцтва, большасці нашых людзей. Галоўнае, што яна накіравана на сацыяльную абароненасць жыхароў Беларусі, на карысць нашай краіны.

Запісала Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!