17 снежня ў 16.00 у палацы Радзівілаў у г. Нясвіж адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі Максіма Петруля “de канструкцыя”.
Выставачны праект “de (рэ) канструкцыя” ўяўляе сабой тактоўна інтэграваную ў прастору Нясвіжскага замка, аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны, сучасную мадэрнісцкую скульптуру, якую мастак ствараў на працягу 25 гадоў.