Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.16 |
Погода 0 °C

Дзелімся «Напевамі зямлі маёй» – выбіраем лепшыя аматарскія калектывы Міншчыны

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 08.12.2021

4 снежня ў Мар’інай Горцы віталі ўдзельнікаў і гасцей ХVІІ абласнога фестывалю народнай творчасці «Напеў зямлі маёй», піша mlyn.by.

У конкурснай праграме бралі ўдзел аматарскія калектывы з 23 рэгіёнаў Міншчыны.

Згодна з патрабаваннямі фестывалю, канкурсанты выконвалі на сцэне творчыя нумары. У ходзе выступленняў удзельнікі дэманстравалі свой талент і прафесіяналізм. А лепшага з лепшых вызначала журы, якое ўзначаліў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага аркестра народных інструментаў Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча, дацэнт кафедры духавой музыкі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кавалер ордэна Францыска Скарыны, прафесар Аляксандр Крамко.



Пераможцы фестывалю атрымалі каштоўныя прызы і масу станоўчых эмоцый.

Падарункі для творчых калектываў Міншчыны падрыхтавала і інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда». А выбраць уладальніка тытула «Прыз глядацкіх сімпатый» прапануем нашым чытачам падчас анлайн-галасавання на сайце.

Аддаць голас за выступленне, якое найбольш кранула і прыйшлося даспадобы, а таксама атрымаць асалоду ад творчых знаходак землякоў, можна будзе з 8 па 9 снежня. Вынікі падвядзём 13 снежня і запросім пераможцаў на ўрачыстае ўзнагароджанне.

 

Аўтар тэкста:  Алена Мурач

Аўтар фота: Алена Таборка

Аўтар відэа: Ілья Касцёл

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!