Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -0 °C

Каб парады былі своечасовымі

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 1

Пост опубликован: 30.11.2021

Маладосць і сталасць маюць вельмі адметнае адрозненне. І справа не толькі ў сівізне і скаванасці рухаў людзей сталага ўзросту і неўтаймаванай энергіі маладых. Справа ў тым, што маладыя лічаць сябе мудрымі, людзьмі, якія ведаюць жыццё, і памыляюцца ў гэтым сваім бачанні, а сталыя сапраўды ведаюць, толькі ў іх ніхто не пытаецца, а калі і пытаецца, то хутчэй за ўсё — не слухае.
Змяніць сітуацыю паспрабавалі ўдзельнікі сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, раённай газеты “Нясвіж-скія навіны” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны”, ДУА “Сярэдняя школа № 4 горада Нясвіжа”, наведвальнікі гурт-ка “Юны журналіст” гэтай навучальнай установы, якія амаль чатыры гады збіраюць мудрыя думкі сваіх землякоў.



Праект стартаваў 15 снежня 2017 года. Праца пачалася з прэзентацыі ў СШ № 4 нашага горада электроннага часопіса з аднайменнай назвай, прысвечанага члену раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, намесніку галоўнага рэдактара газеты “Нясвіжскія навіны” Соф’і Уладзіміраўне Любанец, якая і стала яго першай госцяй. А 3 студзеня 2018 года выйшаў у эфір першы тэматычны выпуск праекта “Парады з вуснаў несвіжан” на раённым радыё таксама з удзелам Соф’і Уладзіміраўны.
За гэты час на раённым радыё прагучала 37 матэрыялаў. Рыхтавалі іх да выпуску журналістка, рэдактар раённага радыё Аксана Ліхадзіеўская, аўтар гэтых радкоў і ўдзельнікі гуртка “Юны журналіст”.
Многія моманты работы ў межах праекта занатавала ў сваіх здымках фатограф Святлана Польская.
Гасцямі праекта ў свой час былі дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Людміла Вітко, журналістка Раіса Хвір, аграном Сяргей Траццяк, гаспадары гасцявога дома Алена і Уладзімір Цымбарэвічы, пісьменнік і журналіст Анатоль Бутэвіч, старшыня праўлення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агракамбінат “Сноў” Мікалай Радаман, благачынны Нясвіжскага благачыння протаіерэй Аляксандр Данчанка, іншыя святары Нясвіж-скага благачыння, індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Азаронак, музыкант Тамара Прыгун, дырэктар СШ № 4          г. Нясвіжа Зоя Маляр, шмат-дзетная маці Таццяна Высоцкая, пісьменнік і перакладчык Уладзімір Бруй, краязнаўца Наталля Плакса і іншыя.
Праект “Парады з вуснаў несвіжан” нясе ў сабе вялікі маральны сэнс, фарміруе ў маладых людзей усведамленне, што кожная падзея нашага жыцця, нават самая сумная, з’яўляецца жыццёвым урокам, які спатрэбіцца пасля і прынясе карысць. Госці праекта, сёння людзі паспяховыя, расказваюць аб сваіх жыццёвых шляхах, перашкодах і спосабах іх пераадолення. Юнакі і дзяўчаты бачаць на прыкладзе, што страты і падзенні з цягам часу абарочваюцца зменамі ў лепшы бок. І што каб не было гэтых стратаў, то і руху наперад таксама не было.
Праект дапамагае папулярызаваць кнігу, паказаць яе значнасць. А яшчэ мерапрыемствы ў межах праекта — цудоўная база для прафарыентацыі. Кожны ўдзельнік расказвае аб сваёй прафесіі, яе асаблівасцях і навучальных установах, дзе можна набыць гэту прафесію.
Праект “Парады з вуснаў несвіжан” можна назваць школай жыцця ў розных яго праяўленнях.
Будзем спадзявацца, што парады нашых землякоў прагучаць своечасова для ўсіх, каму яны могуць спатрэбіцца.
Валянціна Шчарбакова,
кіраўнік праекта 
“Парады 
з вуснаў несвіжан”.
Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!