Меню
Курс $  3.13 | €  3.42 | ₽100  3.74 |
Погода 10 °C

Праз жыццё — разам

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 01.10.2021

Як хутка бяжыць час. Здаецца зусiм нядаўна  былi маладыя, прыгожыя, бегалi   натанцы, кахалiся. I вось ужо 55 гадоў сумеснага жыцця ў Вiктара Iванавiча i Антанiны Сяргееўны  Гукала. Пажанiлiся яны ў лiстападзе 1966 года. Ёй было 20, а яму — 28 гадоў. Працавалi ў калгасе, якi ў тыя гады называўся «Дружба», Антанiна — даяркай, а Вiктар — шафёрам. Пасля вяселля тры гады жылi сумесна з бацькамi Вiктара. У гэты час нарадзiлася  дачушка Таня.



Цяжка было жыць ў вялiкай сям’i i маладыя вырашылi пабудаваць свой уласны дом. І вось у 1969 годзе маладая сям’я перайшла жыць у вялiкi і прыгожы цагляны дом. Там нарадзiўся сынок Саша, а затым  — малодшы, Мiша.

У 1980 годзе Антанiна прыняла рашэнне пайсці працаваць паштальёнам. Але праз шэсць гадоў здарылася бяда — маладая жанчына пачала губляць зрок i атрымала групу iнвалiднасцi. Вiктар Іванавіч да самай пенсii працаваў у калгасе шафёрам. Калі трэба было, падтрымліваў жонку, дапамагаў ва ўсім.

дзеці вылецелі з сямейнага гнязда, але бацькоў не забываюць. Старэйшыя жывуць i працуюць у Мiнску, а малодшы — у мясцовай гаспадарцы. З дружнай сям’і Гукала можна браць прыклад маладым. Нягледзячы на ўзрост Вiктар Iванавiч i Антанiна Сяргееўна i цяпер многа працуюць, увiхаюцца на сваiм прысядзiбным участку, вядуць хатнюю гаспадарку. А каб людзям паважанага ўзросту крыху была палёгка, сям’ю  Гукала ўзялі на надомнае сацыяльнае абслугоўванне. Дапамагае iм сацыяльны работнiк  Галiна Палiкарпаўна Яраш — добрасумленны, працавiты, адказны i паважаны ў вёсцы чалавек. Памiж падапечнымi i сацыяльным работнiкам поўнае разуменне i давер. Ды і як іначай. З людзьмі і сярод людзей заўсёды прасцей і жыць, і працаваць, лічаць вяскоўцы.

Здароўя i доўгiх гадоў жыцця вам, паважаныя Вiктар Iванавiч i Антанiна Сяргееўна!

Наталля БОГУШ,

 загадчык аддзялення сацыяльнай

 дапамогі на даму Нясвіжскага РТЦСАН.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!