Меню
Курс $  3.13 | €  3.42 | ₽100  3.74 |
Погода 10 °C

113-гадовую жыхарку раёна павіншавалі са святам

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 01.10.2021

Вольга Піліпаўна Плакса нарадзілася ў 1908 годзе ў вёсцы Малева, выйшла замуж у Асмолава і засталася тут назаўсёды. Пасля вайны і да самай пенсіі працавала ў мясцовай гаспадарцы. Была даяркай, паляводам — заўсёды на добрым рахунку. Напярэдадні Міжнароднага Дня пажылых людзей найстарэйшую жыхарку Нясвіжскага раёна наведалі прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскіх аб’яднанняў на чале з намеснікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандрам Балцянковым. Нягледзячы на свой шаноўны узрост, Вольга Піліпаўна выйшла насустрач гасцям бадзёрай хадой і ў прыўзнятым настроі. Яна падзякавала ўсім за шчырыя віншаванні і падарункі і запрасіла да стала, дзе загадзя прыгатавала пачастунак. Гэты дзень для яе заўсёды даўгачаканы — столькі прыемных эмоцый, ўражанняў — сапраўднае свята.



 

Наталля ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!