Меню
Курс $  3.13 | €  3.46 | ₽100  3.72 |
Погода 4 °C

Мы родную зямлю і суверэнітэт нікому не аддадзім

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 25.06.2021

Беларусы родную зямлю і суверэнітэт нікому не аддадуць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 чэрвеня на цырымоніі ўскладання вянкоў у мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”.
“Яшчэ раз скажу тым, хто да гэтага часу не зразумеў. Усвядомце раз і назаўсёды: мы родную зямлю, незалежнасць і суверэнітэт нікому не аддадзім. Мы ў любым выпадку выстаім! Проста хацелася б па-чалавечы, як заўсёды, па-славянску”, — падкрэсліў беларускі лідар.



Ён звярнуў увагу, што свет сёння не замыкаецца толькі на Еўрапейскім саюзе. “На планеце дастаткова адказных краін і цэлых рэгіёнаў, з якімі мы прадоўжым цесна супрацоўнічаць. За намі праўда, і мы спадкаемцы вялікага пакалення, якое падарыла нам жыццё, свабоду і незалежнасць”, — падкрэсліў Прэзідэнт.


Ён заклікаў беларусаў памятаць пра тых, хто загінуў у гады вайны і цяпер назірае з нябёсаў за дзеяннямі нашчадкаў. “Гэта святое воінства і сёння дапамагае нам берагчы родную Беларусь. Дапамагае перш за ўсё прыкладам непахіснай стойкасці, мужнасці і самаадданасці, праяўленых у гады Вялі-кай Айчыннай вайны”, — перакананы Прэзідэнт.
“Сёння мы славім подзвіг нашага народа, ушаноўваем ветэранаў і смуткуем аб загінулых, схіляем галовы перад героямі і бязвіннымі ахвярамі вайны. Помніце: гэта памяць свяшчэнная і непарушная, і пакуль яна ёсць у нас, мы бу-дзем жыць, жыць заўсёды дастойна, не на каленях. Так ёсць, так павінна быць і так будзе заўсёды!” — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.
БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!