23 чэрвеня ў Мінску адкрылася X Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX. Форум пройдзе па 26 чэрвеня.
На выстаўцы прадстаўлена больш за 300 узораў найноўшых відаў узбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ад Беларусі, 177 з іх — упершыню, а 88 — новыя мадэрнізаваныя ўзоры. Так, у прыватнасці, упершыню прадстаўлены бронетранспарцёр вытворчасці і распрацоўкі Мінскага завода колавых цягачоў. Выстаўка MILEX па маштабах вырашаемых задач, складзе і ўзроўні ўдзельнікаў лічыцца адной з найбуйнейшых ва Усходнееўрапейскім рэгіёне. Яе галоўныя мэта — шырокае прадстаўленне прадукцыі беларускай абароннай прамысловасці, азнаямленне з новымі распрацоўкамі ў галіне высокіх тэхналогій.
Па інфармацыі БелТА.