Меню
Курс $  3.17 | €  3.53 | ₽100  3.74 |
Погода -1 °C

“Дом без насілля”

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 23.04.2021

З 29 сакавіка па 9 красавіка

ў мэтах аказання дапамогі

ў вырашэнні праблем насілля ў сям’і, прыняцця дадатковых мер уздзеяння у дачыненні да асоб, якiя ажыццяўляюць правапарушэнні

ў сферы сямейна-бытавых адносін, на тэрыторыі Нясвіжскага раёна прайшла прафілактычная акцыя «Дом без насілля!».

Спецыялісты органаў унутраных спраў, сацыяльнай сферы і іншых структур у гэты перыяд наведалі сем’і з канфліктнымі сямейна-бытавымі адносінамі, сацыяльна небяспечным становішчам з мэтай прафілактыктыкі правапарушэнняў. Праводзіліся гутаркі з асобамі, схільнымі да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, і іншымі, ім былі раздадзены тэматычныя буклеты “Паслугі псіхолага”, “Памяткі пажылому чалавеку”, “Часовы прытулак” і іншая інфармацыя.



Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!