У Нясвіжы і на тэрыторыях сельскіх выканаўчых камітэтаў працягваецца прафілактычная праца ў жыллёвым фондзе і працоўных калектывах. Члены назіральных камісій сумесна з работнікамі Нясвіжскага РАНС і прадстаўнікамі іншых зацікаўленых службаў нагадваюць грамадзянам аб правілах бяспекі, парушэнне якіх можа мець самыя сумныя наступствы для жыцця і здароўя.
Пры наведванні домаўладанняў ратавальнікі звяртаюць ўвагу на стан электраправодкі, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, веданне тэлефонаў экстраных службаў, недапушчэнне пакідання малалетніх дзяцей без нагляду.
Супрацоўнікі Нясвіжскага РАНС настойліва рэкамендуюць захоў-ваць пільнасць пры выкарыстанні электрычных і газавых прыбораў, а таксама пры спальванні на прыдамавых участках смецця.
Выкананне правіл пажарнай бяспекі — абавязак кожнага! Беражыце сябе і сваю маёмасць!
«НН».