Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Ланскім сельскім доме культуры праходзіла сустрэча “Айчыне на вернасць прысягаючы”,
якую арганізавалі Ланская інтэграваная сельская бібліятэка,
Ланскі СДК і прафсаюзны камітэт ААТ “Лань-Нясвіж”.
На сустрэчу былі запрошаны непасрэдныя ўдзельнікі баявых дзеянняў — ветэраны вайны ў Афганістане Сяргей Канстанцінавіч Кабальнікаў,
Уладзімір Пятровіч Дамарацкі, Аляксандр Аляксандравіч Барысенка,
Яўген Канстанцінавіч Санько, Нікалай Уладзіміравіч Роўба.
З той памятнай даты — 15 лютага, дня вываду войск з Афганістана — прайшло больш за 30 гадоў, падзеі страшнай і крывавай вайны ўжо сталі гісторыяй. І мы абавязаны памятаць пра яе, бо сярод нас жывуць тыя, хто прайшоў вогненныя вёрсты вайны, выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак.
Госці сустрэчы, успамінаючы тыя далёкія падзеі, казалі, што, адпраўляючыся ў Афганістан, не былі цалкам гатовымі да таго, з чым давялося сутыкнуцца. Ветэраны-афганцы расказвалі пра сваіх баявых таварышаў і камандзіраў, пра ваенныя аперацыі, у якіх прымалі ўдзел, пра пераходы праз горныя цясніны і многія іншыя моманты далёкага ваеннага жыцця. Гледачы са шчырай цікавасцю слухалі апавяданні відавочцаў баявых дзеянняў і праглядалі фотаздымкі, на якіх былі адлюстраваны будні службы ў Афганістане. Гэтыя здымкі воіны-інтэрнацыяналісты беражліва захоўваюць у сваіх альбомах.
Вялікай цікавасцю карысталася прадметна-ілюстрацыйная выстава-напамін “Памяць Афгана”. На ёй былі прадстаўлены рэальныя прадметы ваеннага жыцця, фатаграфіі, старонкі альбомаў і кнігі.
У адрас гасцей гучалі цёплыя словы пажаданняў ды добрыя песні. Старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ “Лань-Нясвіж” Г.У. Жук уручыла памятныя падарункі былым воінам. Сустрэча завяршылася “салодкім сталом”, дзе ўдзельнікі мерапрыемства маглі пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы.
“НН”.
(Продолжение темы —
в следующих номерах «НН»).