Акцыя пад такой назвай праходзіла ў Беларусі
з 20 лютага па 1 сакавіка. У гэты перыяд арганізоўваліся прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду бяспечных
умоў пражывання насельніцтва, праводзілася адукацыйна-выхаваўчая работа з дзецьмі і падлеткамі.
У рамках акцыі сярод навучэнцаў устаноў адукацыі раёна праходзілі агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей” і конкурс“Школа бяспекі-2021”(з мэтай развіцця творчых здольнасцей падрастаючага пакалення, прапаганды бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця, папулярызацыі прафесіі выратавальніка, а таксама падтрымкі найбольш здольных навучэнцаў).
Арганізатарамі акцыі сталі Нясвіжскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, Нясвіжскі аддзел Дэпартамента аховы Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, УАЗ “Нясвіжская ЦРБ”, упраўленне па адукацыі, спорце і турызме і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама, ДУ “Рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны”.

Святочнага настрою ўдзельнікам мерапрыемства дадалі роставыя лялькі.
На фота побач з імі першы намеснік начальніка Нясвіжскага РАНС Дзмітрый Кукула і пераможца
раённага этапу абласнога конкурсу “Школа бяспекі-2021” Аляксей Цар (СШ № 4 г. Нясвіжа)

У намінацыі “Верш” агляд-конкурсу 1 месца заняла Анастасія Семак, СШ № 3 г. Нясвіжа

Падчас мерапрыемства
Гарадскі маладзёжны цэнтр сабраў пераможцаў раённага этапу абласнога агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей” у 9 намінацыях, сярод якіх “Скульптура малых форм”, “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі”, “Верш”, “Комікс” і іншыя, а таксама конкурсу “Школа бяспекі-2021”. Пераможцамі ў розных намінацыях сталі выхаванцы цэнтра дзіцячай творчасці — Хрысціна Хандрыка, Марына Тарасевіч, Вікторыя Мохарт, Кіра Ратнікава, Арцём Максіменка, Ягор Ільінскі, Яна Цвірко, Юлія Санько, Аліна Шашко, Мілана Івашка, Ангеліна Рачок, Хрысціна Караткова, Таццяна Каверчык; вучань СШ № 2 г.п. Гарадзея Усевалад Чэкман; вучні Нясвіжскай гімназіі — Анастасія Юрчук, Эліна Лабоцкая, Паліна Шыбко, Альбіна Бацян; СШ № 2 г. Нясвіжа — Хрысціна Рацько, СШ № 3 г. Нясвіжа — Аляксей Азарка, Максім Сачук, Уладзіслава Чурак, Захар Ярмак, Анастасія Семак, Яна Зеленко; СШ № 4 г. Ня-свіжа — Алеся Чэркоўская, Мікіта Плышэўскі, Марына Сцепановіч, Маргарыта Акуневіч, Аляксей Цар; Сноўскай СШ — Вера Лысюк, Валерыя Клімовіч, Міраслава Курашова; Затур’янскага НПК д/с-СШ — Андрэй Салавей; Навасёлкаўскага НПК д/с-СШ — Раман Гусцянёў, Аліна Рэвінская, Мікіта Мазураў, Захар Зізіка; Сейла-віцкага НПК д/с-СШ — Ангеліна Чарнюк, Данііл Шостак, Яраслаў Малькоў; Астроўскага НПК д/с-СШ — Таццяна Горбель; Аношкаўскага НПК д/с-СШ — Ягор Брылевіч; Салтанаўшчынскага НПК д/с-СШ — Святлана Юнкевіч; Карцэвіцкай СШ — Савелій Цівунчык; Пагарэльцаўскай СШ — Валерыя Лазовік.

Наглядны матэрыял медыцынскай тэматыкі, а таксама сродкі аховы можна было атрымаць у прадстаўнікоў Нясвіжскай ЦРБ

У зале была аформлена выстава работ удзельнікаў конкурсу
У агульнакамандным заліку на 1 месцы — каманда СШ № 4 г. Нясвіжа, на 2-м — каманда Навасёлкаўскага НПК д/с-СШ, на 3-м — каманда Сейлавіцкага НПК д/с-СШ.
Узнагароды і падарункі пераможцам уручыў першы намеснік начальніка Нясвіжскага РАНС Дзмітрый Кукула. Узнагароджванне суправаджалася музычнымі выступленнямі ўдзельнікаў вакальнай студыі “Вяночкі” гарадскога маладзёжнага цэнтра, а таксама клуба “Ястрабы” СШ № 4 г. Нясвіжа.
Таксама на так званым вучэбна-забаўляльным палігоне, у які на момант ператварыўся маладзёжны цэнтр, можна было атрымаць ці ўдасканаліць веды па пярэджанні правапарушэнняў, аб паводзінах ва ўмовах надзвычайных сітуацый, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
Вольга КАНДРУКЕВІЧ.