Дзяржаўная праграма “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека” на 2021 — 2025 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2021 года нумар 28.
Праграма з’яўляецца комплекснай, міжведамаснай. Яна будзе садзейнічаць дасягненню індыкатараў нацыянальнай бяспекі краіны ў сферы аховы здароўя і дэмаграфічнай бяспекі, а таксама на нацыянальным узроўні — Мэт устойлівага развіцця.
Сярод прыярытэтаў да 2025 года — распрацоўка мер па ўмацаванні рэпрадуктыўнага здароўя, фарміраванні культуры ЗЛЖ і здароўезберажэння і інш.
У дакуменце 6 падпраграм: “Сям’я і дзяцінства”, “Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў”, “Папярэджанне і пераадоленне п’янства і алкагалізму, ахова псіхічнага здароўя”, “Процідзеянне распаўсюджванню туберкулёзу”, “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі”, “Забеспячэнне функцыянавання сістэмы аховы здароўя”.
Па інфармацыі БелТА.