Меню
Курс $  3.28 | €  3.61 | ₽100  3.15 |
Погода 2 °C

Арыенцір — канструктыўная, стваральная праца

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 25.01.2021

У маі 2001 года прайшоў другі Усебеларускі народны сход. На ім была абмеркавана і прынята праграма развіцця краіны на 2001 — 2005 гады. Прыярытэтнымі напрамкамі ў ёй з’яўляліся забеспячэнне харчовай бяспекі і вырашэнне жыллёвай праблемы. Другі сход меў лозунг “За моцную і квітнеючую Беларусь”.

Трэці Усебеларускі народны сход праходзіў у сакавіку 2006 года. Яго лозунг быў такі: “Усё для народа, усё ў імя народа”. Сацыяльна арыентаваная дзяржава старалася адпавядаць адведзенай ёй функцыі — клопату пра чалавека. Эканоміка набірала тэмпы — унутраны валавы прадукт вырас ужо болей чым на 43 працэнты. І гэта давала магчымасць вырашаць сацыяльныя праблемы. Над усімі задачамі народ і працаваў на працягу трэцяй пяцігодкі — у 2006 — 2010 гадах.



Чацвёрты Усебеларускі народны сход праходзіў у снежні 2010 года. Ён вызначыў праграму развіцця ў 2011 — 2015 гадах. Яго арыенцірам было паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва, павышэнне нараджальнасці і працягласці жыцця беларусаў, будаўніцтва якаснага і даступнага жылля.

Галоўным вынікам чацвёртай пяцігодкі стала захаванне палітычнай стабільнасці, устойлівасці эканомікі і сацыяльнай абароны насельніцтва. Беларусь увайшла ў топ-50 краін свету з высокім узроўнем чалавечага развіцця. Па яго індэксе сярод 188 краін яна з 68 месца ў 2000 годзе паднялася на 50-е месца ў 2015-м. Валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці вырас з 15,4 тыс. долараў у 2010 годзе да 17,7 тыс. долараў у 2015-м. Значна палепшылася дэмаграфія. З 2014 года ўпершыню за 20 гадоў колькасць жыхароў у краіне пачала расці. Экспарт паслуг у сферы аховы здароўя распаўсюджваўся ў 124 краіны. Забяспечанасць жыллём вырасла з 24,6 кв. метра ў 2010 годзе да 26,5 кв. метра на аднаго чалавека ў 2015 г. У маштабную мадэрнізацыю прамысловасці і сельскай гаспадаркі было ўкладзена больш за 40 мільярдаў долараў.

Пяты Усебеларускі народны сход прайшоў у чэрвені 2016 года. Яго лозунг: “Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь”. Галоўная мэта — павышэнне якасці жыцця насель-ніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягненне інвестыцый і інавацыйнага развіцця. У праграме развіцця краіны на 2016 — 2020 гады падкрэсліваліся прыярытэты: інвестыцыі — гэта развіццё і рост эканомікі, гэта не толькі грошы, але і навейшы вопыт і тэхналогіі; занятасць — гэта магчымасць кожнага грамадзяніна сваёй працай забяспечыць сябе і сваю сям’ю; экспарт — аснова нашай адкрытай эканомікі, паступлення валюты ў краіну, прыбытку прадпрыемстваў, падаткаў у бюджэт; інфарматызацыя — гэта наша канкурэнтаздольнасць у сучасным свеце; моладзь — галоўны патэнцыял дзяржавы і будучае краіны.

Шосты Усебеларускі народны сход, які адбудзецца ў Мінску 11-12 лютага 2021 года, пра-аналізуе, як спрацавала краіна ў пятай пяцігодцы, і выпрацуе новую сацыяльна-эканамічную праграму — дарогу ў нашу будучыню.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

член Беларускага саюза журналістаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!