Нясвіжскае танга
Быў гадзіннік на ратушы
Сведкам нашых сустрэч.
Хваляваліся дзве душы,
Не спяшаліся прэч.
Ты — нясвіжская модніца
I кароткі мой сон.
Кліча музыка-зводніца
У салодкі палон.
Над Нясвіжам трывожная
Цішыня аблачын.
Пані яснавяльможная
Лёс шукае ўначы.
I легенду чароўную
Гарадку не згубіць.
Стань маёю князёўнаю,
Калі ўмееш любіць.
Ды гадзіннік на ратушы
Лічыць іншыя дні.
Разляцеліся дзве душы,
Нібы зоркі-агні.
Ўсё ж і ў далечы блізкая,
Незабыўная ты,
Мая мара нясвіжская,
Летуценнасці дым.
Мікола Кутас.
***
Зима пришла, зима пришла!
Зима любителей нашла,
Которые на лёд спешат…
Коловоротами шуршат.
И вот уж утром лунки в ряд,
Словно солдатушки, стоят.
И зимней удочкой рыбак
Уж ловит рыбку так и сяк.
Кивок прогнулся — подсекает,
Поклёвочек не пропускает.
От лунки к лунке ходит он,
В рыбалке, видно, он силён.
С плотвички, окуня, ерша
Будет отменная уха.
Кто сушит рыбу, посолив,
Кто консервирует, сварив.
Бывает он сидит весь день.
Когда клюёт — сидеть не лень.
Морозец рыбака бодрит,
И он то ходит, то сидит.
Порой над лункою замрёт,
Когда заметит, что клюёт.
Подсёк — и тянет из воды.
Случается, не без борьбы.
Когда играет он блесной,
То окунь ловится порой.
Он ловится и на малька,
Когда играют им слегка.
И щука ловится зимой,
Здесь способ ловли уж другой.
Их в лунках ловят на живца,
И ловля эта не проста.
Твердят, что рыбку из пруда
Не вытянуть нам без труда.
Но рыбаку рыбалка
в радость,
В ней отдыха
и спорта сладость.
Борис Ветлугин.
Зимнее
Мы обули Даше ножки
В теплые сапожки,
По дорожке с ней пошли,
Горку снежную нашли.
Стала Дашенька играть,
Снег лопаткою копать.
Нежно щечки заалели
И морозик одолели.
Раиса ХВИР.
***
Примеряла Зима наряды —
Шубку лёгкую, плат пуховый.
Не меняла свои обряды —
Кто из женщин
не любит обновы?
Да ещё — своего рукоделия!
А Зима — хозяюшка строгая:
Никогда не любила безделия
И умела поэтому многое.
Ой, ткачиха Зима, тонкопряха!
Кружева вязала и пела.
И опять поспевали наряды,
И машинка вовсю звенела.
А детишки как будут рады!
Лишь снежков бы
на всех хватило.
Но однажды вдруг заграничные
Полистала Зима журналы.
И узнала про грядки
клубничные
Вместо снежных
намётов-завалов.
И узнала, что это не модно всё:
Горы снежные, тропки белые,
И сосулькой,
что вниз головой растёт,
Никого удивить не сумела я…
Отчего-то ей стало так жарко,
Отчего-то ей стало так грустно.
И заплакать бы
дождичком жалким…
Нет! Снежком сыпанула густо!
Пусть её на денёк хватило,
А девчонки наши — глядите:
Снеговичков налепили!
Люди! За зиму молитесь!
Зимушка-зима
Как хорошо на сердце, Боже!
Снега пушистые легли,
Вмиг превративши
в бездорожье
Пути вселенские. Могли
Мы только лишь
мечтать об этом,
Чтобы повсюду —
тишь да гладь.
Ни войн, ни ссор…
И, чтоб поэты
Не разгребали этот сор.
И в сердце — Божья Благодать.
Елена ШАБЛОВСКАЯ.
Дружбу навек беражыце
МП.
Мы цесна сябруем з табою,
Яднае, мой дружа, нас лёс.
Вазьмі маё сэрца з сабою,
Аддам табе сэрца без слёз.
Мяне дабрыня твая грэе,
Штодзень дорыш
радасць ты мне.
Няхай наша дружба мацнее,
Нас шчасце няхай не міне.
I я ад цябе не скрываю
Ніколі, нічога — ані,
Як кнігу, табе адкрываю
Я сэрца сваё — зазірні.
Дажджу хоць
струменьчык пальецца
На локан тваіх валасоў,
То ўслед загудзе ў маім сэрцы
Гармат, можа, дзесяць ствалоў.
Калі нечакана спасцігне
Няшчасце якое цябе,
То смутак мяне не пакіне,
I сэрца не сціхне шчымець.
Калі ж табе шчасце ўсміхнецца
І слава высока ўзнясе,
Пяе салаўём маё сэрца
I шчыра я рад за цябе.
Так дружбу навек беражыце —
Не ўзнікнуць ні сварка, ні боль.
А зло, крывадушнасць адкіньце,
Памогуць вам шчырасць, любоў.
Антон Валявач.
Бeлapycкaя зiмa
Бeлapycкaя зiмa —
Гэтa цyд, пaвepцe.
Пpыгaжэй нiдзe нямa
Аж нa цэлым cвeцe.
Дpэвы — ў cнeжным cepaбpы.
Хaты — ў шaпкax бeлыx.
Лec — кaшлaты i cтapы —
Быццaм aмяpцвeлы.
А як пpoйдyццa вятpы
Пa зямныx пpacтopax —
Tы yбaчыш нa двapы
Мipыяды зopaк.
Boкa бyдyць чapaвaць
Свeтлячкi-cняжынкi.
Бyдyць лыжнiкaў cклiкaць
Гopкi i cцяжынкi.
Кастусь ЖУК.
Халады
Ён вясёлы, мароз малады.
Без вусоў і без барады.
Даганяе, цалуе ўсіх, хват,
Асабліва пяшчотна — дзяўчат.
І няма непрыгожых вакол:
Шчокі ў прахожых —
кроў з малаком.
А цябе хоць у хаце замкні
На калядныя гэтыя дні.
Як убачыць мароз малады —
Да вясны прастаяць халады.
Знаю, мігам адчэпіцца, хват,
Ад усіх маладзіц і дзяўчат.
будзе віцца, як змей, чараваць —
Адну толькі цябе цалаваць.
***
Як быццам нейкі маг
На кожным кроку забаўляецца:
І ветрыку няма,
А іней з голля асыпаецца.
Крыштальная зямля,
Крышальныя ўспаміны, мары,
І неба з крышталя —
Змяла завея з неба хмары.
Гадзінны пік — трывай:
Людзей прылівы і адлівы.
Я ціснуся ў трамвай
І — усміхаюся, шчаслівы:
Зіма для думак-мар
Крыштальны дзень мне падарыла.
І раптам — як удар:
— Куды ты лезеш, рыла!..
І дзень крышталь абтрос,
І сцьмела, як у замець,
Святло зямлі,
Святло нябёс,
Святло ў душы маёй —
Таксама.
Мікола МАЛЯЎКА.
***
I праўда, бярозам да твару
Заўсёды ідзе першы снег,
Стаяць паасобку, па парах
У таемнай такой белізне,
Як тыя красуні дзяўчаткі,
Іх нельга ніяк абмінуць…
Міжволі хаваю пальчатку —
Так боязна іх закрануць.
Віктар Трусевіч.
***
Зіма прыйшла так нечакана,
Так хутка ўзвеялі завеі,
Што лапкі елачак рахманых
Ад нечаканасці здранцвелі.
I пазіраюць са здзіўленнем
Праз замець белай цішыні:
— Як праглядзелі мы імгненне
З’яўлення матухны-зімы?
Зімовае
Спыняе дзень свой хуткі бег,
I так пяшчотна, так старанна,
На глебе лужыны, бы раны,
Як бінт, хавае белы снег.
I беллю свеціцца абшар,
I ў цішыні застыла голле,
Не мерзне — дрэмле наваколле
У чароўным сне зімовых мар.
У харастве спачылі дні,
I больш не точыць сэрца скруха.
I толькі чуйна ловіць вуха
Напеў зімовай цішыні.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
***
А взгляд уткнется,
словно в снег
В ночных проспектов огоньки.
Там тот же плач и тот же смех
И неуместны, и легки.
Любовь, как пепел, —
сквозняком
По крематория двору…
И сердца нет, и в горле ком,
А значит, Вечность поутру.
Как хрупок свет его звезды…
Ещё б глоток полей и трав,
Ещё б лицо — в струю воды,
На майский луг ничком упав.
Любовь, как пепел, — сквозняком.
А взгляд застынет,
словно снег…
Сквозь ночь, по травам босиком
Уходит к звёздам человек.
Дмитрий ЛОСЕВ.
***
Ну вось і ўсё —
парог расстання…
Хвіліны цікаюць: яны
адпрэчаць час наканавання,
мой час загойвання віны.
Ну вось і ўсё — прыступкі болю —
цяпер адзіны напамін,
які прыдуманы не мною,
які можа быць адзін…
…Адзін вядомы і магчымы,
як можа быць адзіным сцяг,
які забыць няма прычыны, —
надзеі, веры, болю шлях.
***
Прыйшоў у лес,
дзе доўга не быў:
лагодна ківаюць
верхавіны дрэў.
***
Ні дня не праходзіць
без адкрыцця.
Здзіўляцца ўсяму,
як тое дзіця.
Хваляю біцца аб рыфы жыцця
да забыцця…
забыцця…
забыцця…
***
Іду зімой,
марозным ранкам, —
рыпіць аб нечым
снег.
***
Які няўдалы дзень!
Стаю падпёршы плот:
са мною побач цень —
нябёсаў закалот.
***
Стаіць святар і лечыць
прамовамі імшы
замглёны горам плечы,
спаруды у душы.
***
Сустрэў сяброў старых
дзяцінства:
і ледзь не захлынуўся
ад успамінаў.
***
Час ідзе. Не будзе спыну.
Ты прыпынку не чакай:
сёння — люты, заўтра — май
будзе гнаць і біць у спіну.
***
Ішоў я слатою, пакідаючы след,
ды чамусьці думка
мяне ўсё даймала,
пра тое, наколькі вялікі наш свет
і яшчэ пра тое,
як месца ў ім мала.
***
Снегапад. Зіма
разбег свой пачынае.
Вочы хат
пазасціланыя адчаем.
Сумны лад:
ніхто нічога не чакае…
Неяк так:
за кавай — ты,
а я — за чаем.
***
Зімовы ранак:
снег блішчыць,
рукі ліжа мароз.
***
З адлігаю ранняю
самотна
стаяў разгублена і слухаў
цвірчанне-спевы раўчукоў.
Андрэй КОЗЕЛ.