Меню
Курс $  3.28 | €  3.61 | ₽100  3.15 |
Погода 2 °C

“Актуальныя пытанні жыццезабеспячэння шматдзетных сем’яў”

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 30.12.2020

Дыялог на даную тэму адбыўся ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы. Мерапрыемствы такога кшталту з’яўляюцца эфектыўнымі, так як дапамагаюць атрымаць зваротную сувязь і зразумець, над якімі накірункамі трэба весці работу ў перспектыве.

У дыялогу прынялі ўдзел намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік, дырэктар Нясвіжскага раённага тэрытарыяль-нага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Андрэй Петручэня, старшыня Нясвіжскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Святлана Антончык, а таксама 12 шматдзетных бацькоў раёна.



Пасля прывітальнага слова намесніка старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандра Балцянкова ўвазе прысутных быў прапанаваны відэафільм станаўлення і развіцця Нясвіжскага раёна.

Далей бацькам з дапамогай слайдаў была прадастаўлена інфармацыя аб дзяржаўнай падтрымцы шматдзетных сем’яў, якіх у нашым раёне зараз 592, у іх выхоўваецца 1971 дзіця. Іх колькасць мае тэндэнцыю да павелічэння. Абмяркоўвалася актуальнае пытанне аб прадастаўленні водпуску па догля-дзе дзіцяці з выплатай гарантаванай дзяржаўнай дапамогі, працягласць якой у Рэспубліцы Беларусь складае 3 гады. Гэта найбольш працяглы водпуск, які аплачваецца, сярод суседніх краін.

Падчас “круглага стала” была нададзена ўвага пытанням сацыяльна-эканамічнай пад-трымкі сямей, дэмаграфіі, сямейнага капіталу, будаўніцтва, звароту грамадзян, адукацыі і спорту.

Разглядаўся і такі накірунак, як стымуляванне роўнага ўдзелу бацькоў у выхаванні дзяцей. Для ўключэння татаў у працэс выхавання дзяцей, з 2020 года ім прадастаўлена магчымасць пайсці ў сацыяльны водпуск да 14 дзён у першыя 6 месяцаў пасля нараджэння дзіцяці. Гэта норма замацавана ў Працоўным кодэксе. Водпуск не аплачваецца, але наймальнік можа прадугледзець аплату ў калектыўным дагаворы.

На дыялогавай пляцоўцы бацькі змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні, сярод якіх падвоз дзяцей у новы садок з аддаленага мікрараёна, аплата праезду ў прыгарадным транспарце, пытанне аб працаўладкаванні мамы, якая выхоўвае дзіця-інваліда, пытанне жылля і іншыя. Усе яны прыняты да ўвагі і будуць разгледжаны.

Мерапрыемства было інфарматыўным па змесце, прайшло ў прыемнай, па-сямейнаму цёплай атмасферы. У завяршэнне сустрэчы бацькам уручылі падарункі ад Нясвіжскага завода дзіцячага харчавання.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!