Со светлым праздником Рождества Христова!
Уважаемые священнослужители и верующие римско-католической церкви! Сердечно поздравляем вас со светлым праздником Рождества Христова! На протяжении многих веков Рождество дарит людям неугасающий свет веры и надежды, наполняет наши сердца любовью и добротой. Рождественские дни озаряют жизнь радостью, пробуждают добрые чувства, обращают к духовным истокам и традициям.
Пусть яркий свет Вифлеемской звезды принесет в ваши дома благополучие, удачу, умиротворение. Дорогие друзья! Желаем вам крепкого здоровья, семейного счастья и душевной гармонии!
Пусть рождественское настроение не покидает вас на протяжении всего года, вдохновляя на добрые дела.
Несвижский районный
исполнительный комитет.
Несвижский районный Совет депутатов.
Шаноўныя несвіжане і жыхары раёна!
Радасць Божага Нараджэння не могуць азмрочыць ніякія падзеі ў нашым жыцці. Мяне таксама суцяшае тая думка, што Хрыстова Нараджэнне было нялёгкім. Не было Яму дастойнага месца. Ён прыйшоў у гэты свет у хлевушку, не на цёплых пярынах, а на сенцы. Юзаф і Марыя разам з Езусам мусілі ўцякаць ад гневу Ірада, бо ён хацеў забіць маленькае Божае Дзіця. І пазней было нялёгка. А ўвесь жыццёвы шлях нашага Збаўцы Езуса Хрыста скончыўся ўкрыжаваннем. Аднак кульмінацыяй было Хрыстова Уваскрашэнне.
Аналізуючы ўсё гэта, можна зрабіць выснову, што нічога не было дарэмным. Радасць Божага Нара-джэння дае вялікую надзею. Усё толькі пачынаецца. Зараз Хрыстус шукае дастойнае месца, дзе б нарадзіцца. Напэўна, найдастойнейшае месца — гэта наша сэрца, наша душа. Але ці сапраўды яно дастойнае? А можа, наша сэрца, наша душа — гэта сапраўды хлевушок, халодны, забруджаны грахамі?
Жадаю ўсім падрыхтаваць месца Хрысту ў нашым жыцці. Цёплае, утульнае, прыгожае! Мы бачым, што Хрысту не патрэбны пярыны і палацы. Любоў — гэта тое, што прыносіць яму радасць, яна саграе, нясе цеплыню. Няхай любоў затрыумфуе ў нашым жыцці!
Усіх вернікаў, не толькі каталікоў, але і братоў праваслаўных і іншых вызнаўцаў Хрыста, якія чакаюць Нараджэння Хрыста, віншую са святамі Божага Нараджэння. Жадаю радасці ў вашым жыцці, у вашых сем’ях. Адкрыйце сэрцы Хрысту і яны напоўняцца радасцю!
Усім вясёлых Свят!
Пётр ШАРКО,
ксёндз-канонік, пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы,
дэкан Нясвіжскага дэканата.
Паважаныя каталіцкія хрысціяне, жыхары Нясвіжчыны!
Сардэчна віншую вас з надыходзячым святам — Божым Нараджэннем па календары каталіцкай канфесіі!
Жадаю, каб да гэтага светлага свята вы ўсе прыйшлі з мірам і спакоем у сэрцах, каб у вашых дамах панавалі лад і любоў, узаемаразуменне і дабрабыт. Няхай поспех спадарожнічае ўсім вашым пачынанням, здзяйсняюцца спадзяванні і збываюцца самыя запаветныя мары!
Уладзімір ЛУК’ЯНАЎ,
член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!
Ад усёй душы віншую вас з вялікім і светлым святам Божага Нараджэння. Гэта свята мае вялізны духоўны сэнс. Зварот да найгалоўнейшых каштоўнасцей дапамагае нам па-асабліваму адчуць дзівосную прыгажосць навакольнага свету, напоўненую любоўю і міласэрнасцю. Няхай жа цудоўнае свята прынясе шчасце і згоду ў кожны дом, а Калядная зорка падорыць усім нам цяпло і мудрасць, стане невычарпальнай крыніцай аптымізму і натхнення.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, добрага настрою!
Мікалай РАДАМАН,
дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,
старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў”.
Паважаныя жыхары Нясвіжчыны!
Шчыра і сардэчна віншую вас са святам Божага Нараджэння па календары каталіцкай канфесіі!
Гэта свята — вечная духоўная крыніца, якая ўмацоўвае ў душах лю-дзей маральныя каштоўнасці, сагравае сэрцы цяплом і любоўю. Яно напаўняе нашы дамы спакоем і ўтульнасцю, надае сіл і мудрасці ў пераадоленні жыццёвых цяжкасцей.
Няхай радасць калядных дзён падорыць усім усмешкі, добры настрой. Няхай заўсёды ў вашых думках будуць светлыя памкненні. Моцнага ўсім здароўя, дабрабыту, поспехаў у вашых справах.
З павагай Іван МАМАЙКА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.
Паважаныя несвіжане, вернікі каталіцкай канфесіі!
Прыміце шчырыя віншаванні і пажаданні з нагоды Нараджэння Хрыстова!
Свята яднання, свята веры і надзеі, свята духоўнага абнаўлення… Яно напаўняе сэрцы любоўю і святлом, міласэрнасцю і пакорай, дапамагае нам узвысіцца над жыццёвай мітуснёй, усяляе ўпэўненасць у перамозе міру і дабра. З ім прыходзіць усведамленне таго, што самыя запаветныя мары абавязкова збудуцца і напоўняць наша жыццё радасцю.
Я жадаю, каб кожнаму з вас свет Каляднай зоркі прынёс здароўе і шчасце, каб сагрэў вашы дамы цяплом і ўтульнасцю, збярог вас ад жыццёвых нягод. Святочнага настрою вам і ўсяго самага найлепшага!
Людміла ВІТКО,
дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,
дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі
імя Паўлюка Пранузы.