Сёння, 15 снежня, сіноптыкі перадаюць воблачнае без праясненняў надвор’е, раніцай магчымы туман. Ападкаў не чакаецца. Удзень — -1…0 °С. Вецер — пераменных напрамкаў да 4 м/с. Ноччу — -3…-2 °С.
Не праганазуецца ападкаў і ў сераду, 16 снежня. Надвор’е так жа будзе пахмурным. Паўднёва-заходні вецер складзе 4 — 6 м/с. Дзённая тэмпература — 2…1 градусы ніжэй за нуль, уначы — -1…+1 °С.
У чацвер — пахмурна, без дажджу і снегу, раніцай — туман. Удзень — +1…+2 °С. Ноччу — 0…+1 °С.
“НН”.