Меню
Курс $  3.28 | €  3.61 | ₽100  3.15 |
Погода 2 °C

I хай увесь свет пачакае…

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 03.12.2020

Цi паспеюць з рэканструкцыяй храма на Вайсковых могiлках

у Мiнску да 800-гадовага юбiлею святога Аляксандра Неўскага?

Храм у гонар святога Аляксандра Неўскага пабудаваны

больш за 120 гадоў таму i маштабных рэканструкцый не ведаў з моманту сваёй пабудовы. Цяпер адбываюцца аднаўленчыя работы,

але за кошт ахвяраванняў вернiкаў

i розных суб’ектаў гаспадарання.



Грошы з боку дзяржавы, здаецца, запланаваны,

але пакуль не задзейнiчаны ў працэсе рэканструкцыi. Чаму?

З гэтым пытаннем спрабуем разабрацца разам

з кiраўнiком апякунскага савета храма Уладзiмiрам ДРАЖЫНЫМ.

З Уладзiмiрам Несцеравiчам i ключнікам храма айцом Дзiмiтрыем сустракаемся на Вайсковых могiлках, дзе знаходзiцца храм. Заходзiш сюды i трапляеш у iншы свет: спакою, няспешнасцi i сузiрання. Але гэтая няспешнасць не заўсёды на руку, калi гаворка iдзе аб звычайных зямных справах, да якiх можна аднесцi i пытанне рэканструкцыi.

Перш-наперш заходзiм у невялiчкую царкву роўнаапостальнага князя Уладзiмiра, дзе зараз праводзiцца хрышчэнне. Яна цалкам прыведзеная ў парадак, здаецца нават, што гэта навабуд, аднак не — з нуля пабудаваная толькi купель. У аблiцаванай мармурам ванне можна хрысцiць нават дарослых з поўным апусканнем у ваду, чаго раней тут не было. У цэнтральнай частцы вернiкаў сустракае iкона Матроны Маскоўскай з часткай мошчаў святой. На другiм паверсе месцяцца кабiнет настаяцеля i канцылярыя прыхода.

Гэты храм-дублёр быў асвечаны два гады таму мiтрапалiтам Паўлам, цяпер тут штодзённа адбываюцца службы, пакуль у галоўным iдуць аднаўленчыя работы. А па выхадных вернiкi збiраюцца ў храме Святога Аляксандра Неў-скага (нават у перыяд рэканструкцыi ён не спыняе сваёй дзейнасцi).

Першая стадыя рэкан-струкцыi, у якую i патрапiла хрысцiльня, закранула добраўпарадкаванне прыходскiх збудаванняў. Наступным крокам сталi работы ў галоўным храме. Ужо ўзноўлены дах, два купалы, званы на званiцах, вокны i дзверы заменены на новыя. Зараз асноўныя работы адбываюцца ўнутры царквы: яе белыя сцены падрыхтаваныя да роспiсу, замацаваныя на сваiх гiстарычных месцах памятныя дошкi, алтарная частка ўжо мае мармуровую падлогу, наперадзе — заканчэнне ўнутраных работ i пераход да вонкавых.

— Аднаўленне царквы Святога Аляксандра Неўскага да 800-гадовага юбiлею з моманту нараджэння святога князя можа стаць адной з найважнейшых падзей у беларуска-расiйскiх адносiнах, — лiчыць былы Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Беларусь у Лiтве (званне, дарэчы, пажыццёвае — Заўв. аўт.) Уладзiмiр Дражын. — Юбiлей ужо хутка, а наперадзе яшчэ шмат чаго неабходна зрабiць…

На думку суразмоўнiка, тэма аднаўлення павiнна аб’яднаць памкненнi ў адзiнстве праваслаўнага свету. А калi больш дакладна, то на прыкладзе аднаго храма прадэманстраваць згуртаванасць у дасягненнi мэты.

На цяперашнi момант работы выконваюцца iнтэнсiўна, але без задзейнiчання бюджэтных сродкаў. Па словах суразмоўнiка, грошы на гэтыя мэты ахвяравалi «Прамагралiзiнг», «Мiнгаз» i «Мiнэнерга», сталiчныя прадпрыемствы «Слодыч», «Камунарка», «Завод пеністых вiн» i iншыя. Сапраўды, рэканструкцыя можа доўжыцца гадамi, з кожнага, як кажуць, сабраць па нiтцы…

Але ж для горада гэты аб’ект не з лiку шараговых — царква адна з найстарэйшых у Мiнску, ды i могiлкi, над якiмi апякуецца прыход, — хутчэй можна аднесцi да катэгорыi нацыянальнага пантэона: тут пахаваныя героi-вайскоўцы, выдатныя дзеячы культуры, навукi, прадстаўнiкi палiтычнай элiты.

 

 

Наша даведка

Святы князь Аляксандр Неўскi нарадзiўся 13 мая 1221 года ў горадзе Пераслаўль-Залескi (цяпер гэта горад у Яраслаўскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi). Быў другiм сынам князя Яраслава Усеваладавiча, князя Пераслаўля-Залескага.

Святы карыстаўся любоўю народа, баяр i дружыны. Яго дзейнасць як вялiкага дзяржаўнага мужа, вайскоўца, хрысцiянiна, яго пакора дзеля перамогi, народнага дабрабыту сталi прычынай яго шанавання.

 

 

— Мы не стаiм на месцы, прыцягваючы сродкi адкуль магчыма, але для заканчэння рэканструкцыi яшчэ неабходна каля двух мiльёнаў рублёў, — тлумачыць Уладзiмiр Дражын.

Ён сцвярджае, што паразуменне з уладамi ў згаданым пытаннi знайшлi: на гэтыя мэты былi запланаваныя сродкi ў рэспублiканскай iнвестпраграме на 2020 год, але год хутка скончыцца, а грошай так i няма. Як высветлiлася, Беларускi экзархат не можа выступаць у якасцi заказчыка работ, бо ў яго няма адпаведнай службы. Гэтыя функцыi на сябе павiнна ўзяць упраўленне капiтальнага будаўнiцтва Мiнгарвыканкама. Здаецца, усё проста — бяры i рабi. Але… год наблiжаецца да заканчэння, сродкi могуць застацца неасвоеныя.

— Першага жнiўня я сустракаўся з кiраўнiком нашага ўрада Раманам Галоўчанкам, ён паабяцаў падтрымку. Даручэнне пайшло ў горад, але змянiўся мэр, i зрухаў пакуль нiякiх. З аднаго пункту гледжання, пiсьмовай адмовы няма, а з другога — i вынiку няма таксама, — тлумачыць занепакоенасць суразмоўнiк.— Я не хацеў бы спыняцца на палове шляху…

Трэба сказаць, што ўсе работы ў храме (нават вонкавыя) праходзяць узгадненнi на ўзроўнi Мiнкульта, бо гэтае збудаванне адносiцца да помнiкаў архiтэктуры другой катэгорыi. Увага да яго асаблiвая, бо 123-гадовая царква нiколi не змяняла свайго прызначэння — нават у савецкiя часы тут хрысцiлi мiнчан, — расказвае айцец Дзiмiтрый.

Прайшоўшы па ўсiх закутках храма, мы трапляем на вулiцу. А тут, на могiлках, сустракае свая гiсторыя — гiсторыя вялiкага горада, яго перамог i адпаведнай цаны за гэта.

Царква Святога Аляксандра Неўскага i хрысцiльня, лiчы, знаходзяцца ў цэнтры могiлак, памер якiх 4,5 гектара. Тут, па падлiках прыхода, налiчваецца 8 253 пахаваннi, 35 брацкiх пахаванняў, у якiх знайшлi спачын вызвалiцелi Мiнска ў 1944 годзе, 745 пахаванняў вайскоўцаў, 154 з якiх невядомыя… Iдэнтыфiкаванымi лiчацца 3 882 пахаваннi.

Жалобная карцiна, калi бачыш невялiчкi ўзгорак без апазнавальных знакаў: нi крыжа, нi каменя — з часам усё сцiраецца, нават успамiны. Могiлкi, дарэчы, знаходзяцца на балансе мясцовай камунальнай гаспадаркi, i некалькi гадоў таму нават была спроба iх добраўпарадкаваць: на месцы страчаных пахаванняў устанавiлi невялiчкiя каменныя плiты-падгалоўнiкi, але няшмат. На тым i спынiлiся. Зараз абкошваецца, падмятаецца — i хопiць.

Мае суразмоўнiкi лiчаць, што работы па добраўпарадкаваннi неабходна працягваць: i ўзнавiць, калi гэта неабходна, надмагiллi, i правесцi асвятленне ўздоўж цэнтральнай алеi, i зрабiць прывабнае азеляненне.

— Я бачыў розныя месцы такога кшталту ў свеце. У Хельсiнкi, напрыклад, могiлкi iмя маршала Манергейма — гэта помнiк архiтэктуры, мастацтва. Фiны змаглi зрабiць свой нацыянальны пантэон, — пераконвае Уладзiмiр Дражын. — У беларускай сталiцы таксама павiнен з’явiцца свой унiкальны комплекс накшталт пантэона. Могiлкi знаходзяцца зусiм блiзка ад плошчы Перамогi, а рэальная перамога была дасягнута гэтымi людзьмi, што знайшлi свой спачын тут.

Складана не пагадзiцца з такiм пунктам гледжання. I яшчэ адна прапанова, агучаная суразмоўнiкам, — устаноўка помнiка Аляксандру Неўскаму, у гонар якога пабудавана царква. А вось гэта, падаецца, цалкам залежыць ад вернiкаў.

 

Неабходны каментарый

Вiктар ЛIСКОВIЧ, старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi:

— Я перакананы ў тым, што неабходна прыкласцi ўсе магчымыя намаганнi з боку органаў дзяржкiравання да таго, каб садзейнiчаць завяршэнню рэканструкцыi храма да юбiлейнай даты. Хачу сказаць, што на гэтым аб’екце ўжо шмат зроблена, але напера-дзе яшчэ дастаткова работы. Тое самае датычыцца i ўвагi да добраўпарадкавання Вай-сковых могiлак. Таму што памятаць сваю гiсторыю, шанаваць i захоўваць яе — святы абавязак нас, жывых, бо атрымалi мы ў спадчыну неацэнны дар — мiр i свабоду. Дар, якi быў здабыты вельмi дорага — цаною жыццяў людзей, якiя ахвяравалi сабой дзеля вольнасцi нашага краю. Знайшлi тут спачын i выдатныя палiтычныя дзеячы, навукоўцы, прадстаўнiкi элiты ды i звычайныя гараджане. Наша задача — захаваць памяць аб iх, каб прыклад такога самаадданага ахвяравання ў гiсторыi нашай краiны больш нiколi не спатрэбiўся.

Вольга АНУФРЫЕВА.

Фота Яна ХВЕДЧЫНА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!