У Мінскім аблвыканкаме прайшла нарада, на якой былі разгледжаны пытанні аб мерах прадухілення распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.
У нарадзе прыняў удзел намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама па сацыяльных пытаннях Іван Маркевіч. Ён адразу пазначыў асноўную тэму сустрэчы — забеспячэнне здароўя людзей ва ўмовах новага эпідэмічнага ўздыму сезонных інфекцый, у тым ліку COVID-19, а таксама звярнуў увагу на тое, што ў медустановах неабходна забяспечыць бяспечнае захоўванне і выкарыстанне кіслароду, захаванне ўсіх тэхнік бяспекі. Немалаважныя таксама стан і гатоўнасць ложкавага фонду.
Таксама на нараду быў запрошаны намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Аляксандр Тарасенка. Ён адзначыў, што ў медустановах Мінскай вобласці ёсць запас сродкаў індывідуальнай абароны ад месяца да двух, таму што інфармацыя, якая распаўсюджваецца некаторымі месенджэрамі і СМІ пра недахоп сродкаў індывідуальнай бяспекі, з’яўляецца фэйкавай.
Галоўны пазаштатны спецыяліст па інфекцыйных захворваннях Міністэрства аховы здароўя Ігар Карпаў адзначыў, што само захворванне ў клінічным плане медыкі ўжо прадстаўляюць. На яго думку, цяпер неабходна арганізаваць кол-цэнтры. Да гэтай працы можна прыцягнуць у тым ліку студэнтаў, якія могуць тэлефанаваць захварэлым, якія знаходзяцца дома, і адзін раз у дзень-два цікавіц-ца пра іх самаадчуванне.
— Калі медыкі знаходзяцца ў «латах», яны берагуць сябе. Галоў-урачы павінны прадумаць, дзе прымаюць ежу медыкі, п’юць гарбату, каву. Таму што гэтыя зоны павінны быць чыстымі. Памятайце і пра тое, што ў залішняй антыбактэрыяльнай тэрапіі няма сэнсу. Антыбіётыкі на вірусы не дзейнічаюць, — падвёў вынік Ігар Карпаў.
Таксама ён падкрэсліў, што сан-эпідрэжым у клініцы выконваць неабходна.
Загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА Юрый Горбіч заўважыў, што ў некаторых бальніцах медыкі грэбуюць санэпідрэжымам. Звярнуць на гэта ўвагу варта спецыялістам Чэрвеня, Беразіно, Барысава, Салігорска. Па статыстыцы амерыканскіх спецыялістаў, кожны хворы медработнік «забірае з сабой» на бальнічны 6 — 10 чалавек.
Загадчык аддзела анестэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Аляксандр Дзядзько адзначыў, што Мінская абласная бальніца павінна ўзяць на сябе ролю каардынатара ў рабоце медустаноў рэгіёнаў. Не павiнна спыняцца і праца астатніх, некавідных аддзяленняў.
“НН”.