Як часта вы пакідаеце дзяцей адных? Прыгадайце ўсе выпадкі, калі выходзілі на пяць хвілін у магазін ці да суседа па соль, і адкажыце яшчэ раз. Ёсць розніца? Вельмі часта мы спадзяёмся, што ўсё будзе добра. Аднак, статыстыка жорсткая.
Каб пазбегнуць пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, трэба ў першую чаргу памятаць, што галоўную ролю ў выхаванні дзіцяці ўсё ж павінна выконваць сям’я. Менавіта самыя блізкія людзі — бацькі — абавязаны навучыць дзіця жыць у бяспецы і не рабіць неабдуманых учынкаў. Важна расказаць і растлумачыць малым, наколькі небяспечна гульня з агнём. Бацькі павін-ны знайсці час для правядзення з дзецьмі “хвілінак бяспекі” і ў гульнявой форме растлумачыць элементарныя правілы бяспекі.
Выратавальнікі раяць: дзеці павінны засвоіць — запалкі і запальнічкі прызначаны для гаспадарчых патрэб. Яны не могуць служыць прадметам для гульняў, і без патрэбы іх браць зусім не варта.
Нават адна маленькая іскрынка можа стаць прычынай вялікага пажару. Таму не дапускайце ўзнікнення нават невялікага агню ў памяшканні.
Калі ў кватэры пачаўся пажар, а дарослых няма — уцякай далей ад агню.
Калі кватэра не зачынена, не задумваючыся, выходзь з яе.
Уцякаючы з палаючага пакоя, зачыні дзверы, каб агонь не распаўсюдзіўся па ўсёй кватэры.
Калі дзверы дома зачынены і выйсці няма ніякай магчымасці, крычы ў акно, кліч на дапамогу.
Нават калі вам вельмі страшна знаходзіцца ў падпаленай кватэры, не трэба хавацца пад ложак, у шафу ці іншыя таемныя месцы, бо пажарным будзе вельмі цяжка вас знайсці і выратаваць.
Калі апяклі руку, падстаўце яе пад струмень халоднай вады і клічце на дапамогу.
Калі загарэлася адзенне, падайце на зямлю або падлогу і катайцеся па ёй, пакуль агонь цалкам не патухне.
Калі пажар у вашым пад’ездзе, не выходзьце з кватэры. Адчыніце балкон, акно ці хаця б форт-ку і клічце на дапамогу.
Падвалы, ардыны і гарышчы — не лепшыя месцы для гульняў, а тым больш, калі гэтыя гульні з агнём.
Электрапрыборы, уключаныя ў сетку, нельга пакідаць без нагляду, таму што яны часта становяцца прычынай пажару.
Гульні з электранагравальнымі прыборамі небяспечныя для здароўя, а ў некаторых выпадках, і для жыцця.
«НН».