Сёння, 30 кастрычніка, сіноптыкі абяцаюць суцэльную воблачнасць і дождж, раніцай — туман. Удзень — 8…9 градусаў вышэй за нуль. Вецер — заходні — да 6 м/с. Уначы — 5…6 градусаў са знакам “+”.
У суботу — воблачна, без ападкаў. Вечарам магчымы туман. Пераменны вецер скла-дзе каля 6 м/с. Дзённая тэмпература — да 9 градусаў цяпла, ноччу — +6…+7 °С.
У нядзелю — без ападкаў, воблачна з праясненнямі, на працягу дня прагназуецца туман. Паўночны вецер — да 4 м/с. Удзень — +8… +9 °С, ноччу — +4…+5 °С.
У панядзелак, 2 лістапада, чакаецца без ападкаў надвор’е, воблачна з праясненнямі, раніцай — туман. Дзённая тэмпература — +7… +9 °С, уначы — +4…+5 °С.
“НН”.