Найлепшая ў свеце
Аднойчы ноччу
смутнай, цёмнай
Заплюшчу вочы і ўздыхну.
І не пачую голас родны,
Што грэў мне сэрца і душу.
Цябе, матуля, ўспамінаю
І подых твой адчуць хачу,
Табе я вершы прысвячаю
І песні для цябе пяю.
Ты даравала мне натхненне,
Каб я рабіла ўсё з душой.
І навучыла захапленню
Ад мовы мілай і сваёй.
Цябе любіць не перастану,
Дачцэ імя тваё надам.
Я веру, што таксама стану
Адной з найлепшых
ў свеце мам.
О маме
Как остров в Тихом океане,
Брожу средь волн
совсем одна,
Нет муки больше,
чем о маме
Скучать, когда совсем одна.
Моё ты счастье и отрада,
Мой лучик солнышка во тьме,
Моя от неба ты награда,
Мои все песни о тебе.
Благодарю тебя, родная,
За жизнь, любовь и теплоту.
Что ты, частями отрывая,
Дарила мне себя саму.
Мой свет в ночи, звезда
на небе,
Летящий голубь в облаках.
Есть ты в любой
моей победе,
Есть я всегда в твоих руках.
Матулі
Ні на адной ў галактыцы
планеце,
Нам не знайсці падобных
на матуль.
Для нашых мам галоўнае —
іх дзеці,
На ўсё жыццё,
а не маленькія пакуль.
Для нас не спяць
яны начамі,
Пра наш хвалююцца спакой.
І разам з сонца прамянямі
Даруюць небу свой паклон.
За кожны дзень
і за хвіліну,
Павінны дзячыць ім заўжды.
Гатуюць суп нам
ці вяндліну —
Цудоўней ежы —
не знайсці.
Мы шанаваць матуль павінны
І берагчы, як рэдкасны
брыльянт,
Глядзець на іх,
нібыта на карціны,
Дарыць ім творы, нібы музыкант.
Ганна Цішэвіч,
г. Нясвіж.