Учора, 14 красавіка, у раённым цэнтры культуры адбылося святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці. Ад імя раённага выканаўчага камітэта прыгожую палову павіншаваў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Людміла Крупец, прадстаўнікі духавенства і іншыя асобы. Пасля віншаванняў прысутным прыгожую канцэртную праграму падарылі артысты раёна.
Падрабязней пра мерапрыемства — на старонках “НН”. Сачыце за навінамі.
Вольга КАНДРУКЕВІЧ.