Сёння, 2 кастрычніка, на працягу дня — суцэльная воблачнасць, не абыдзецца без дажджу. Удзень — 13…15 градусаў вышэй за нуль. Вецер — усходні — да 8 м/с, з парывамі да 13. Ноччу — +12 °С.
У суботу захаваецца пахмурнасць, вечарам магчымы ападкі. +14…+16 °С — дзённая тэмпература. Паўднёва-ўсходні вецер — да 6 м/с. Уначы — 14 градусаў са знакам “+”.
Нядзеля будзе больш цёплай: 17…19 градусаў цяпла ўдзень. Чакаюцца ападкі. Вецер — усходні — да 9 м/с, парывы — каля 13. Ноччу — +14…+15 °С.
У пачатку тыдня надвор’е не зменіцца: захаваецца суцэльная воблачнасць, магчымы дождж, вецер — пераменных напрамкаў, да 6 м/с. Удзень — +16…+18 °С, уначы — 15…16 градусаў цяпла.
“НН”.