Меню
Курс $  3.3 | €  3.52 | ₽100  3.2 |
Погода -2 °C

На Гарадзейскім цукровым камбінаце пачаўся новы сезон

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 18.09.2020

На мінулым тыдні першыя тоны салодкага карэння

пачалі паступаць на буракапрыёмны пункт

Гарадзейскага цукровага камбіната.

На момант запуска тэхналагічнай лініі сюды прыбыло 15600 тонн каштоўнай сыравіны. На дзень здачы газеты ў друк, 16 верасня, гэта колькасць складала ўжо 61600 тон. Да канца гэтага тыдня камбінат павінен выйсці на поўную вытворчую магутнасць, якая прадугледжвае перапрацоўку 10000 тон буракоў  у суткі.

У цэлым у новым сезоне плануецца перапрацаваць не менш за 1 млн 180 тыс. тон цукровых буракоў.

Накіроўваць сыравіну на перапрацоўку работнікам буракапрыёмнага пункта дапамагае сучасная тэхніка: тры электрычныя буртаўкладачныя машыны, якія разгружаюць аўтамабілі грузапад’ёмнасцю да 60 тон, два разгрузчыкі нямецкай фірмы “Грымэ”, якія прымаюць самазвалы з вагой груза ў 30 — 35 тон і два разгрузчыка для машын з бакавой разгрузкай да 30 тон. 

На Гарадзейскім цукровым камбінаце пачаўся новы сезон, і кожны працаўнік на сваім участ-ку імкнецца выканаць свае абавязкі з усёй адказнасцю.

На фота: прыёмшчык-здатчык харчовай прадукцыі ІІІ разрада Юлія Семяняка сочыць за паступленнем сыравіны на пера-працоўку. Яна адказвае за тое, каб у жолаб разам з буракамі не траплялі камні, ачышчае пры неабходнасці карані ад бацвіння, адбірае пробы для сыравіннай лабараторыі, дзе буракі правяраюцца на забруджвальнасць, цукрыстасць, колькасць калію, натрыю і альфаміннага азоту.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

Па стане на 16 верасня, на дзень здачы газеты ў друкарню, згодна з аператыўнай інфармацыяй упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, у раёне было ўбрана 677 га цукровых буракоў (17 %).

Сярэдняя ўраджайнасць склала 425,3 ц/га.

Сярод гаспадарак, дзе арганізавалі копку караняплодаў у раннія тэрміны, найбольш убрана ў ААТ “17 Верасня” (135 га) і ААТ “Юшавічы” (113 га). Самая высокая ўраджайнасць салодкага карэння — у ААТ “Новае жыццё” (583 ц/га), ААТ “Сейлавічы” (518 ц/га) і ААТ “Грыцкевічы” (507 ц/га). На Гарадзейскі цукровы камбінат яго было адпраўлена амаль 27 тысяч тон. Дзённая дастаўка — амаль 6 тысяч тон.

Сярэдняя цукрыстасць буракоў — 16,35 %. Вышэй яна ў ААТ “17 Верасня” (17,27 %) і “Юшавічы” — 16,89 %.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!