Па стане на 16 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне было пасеяна 7756 га азімых збожжавых культур, што складае палавіну планавай лічбы. Дзённая прыбаўка дасягнула 783 га. Найбольшыя плошчы засеяны ў СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Новае жыццё”. У апошняй гаспадарцы да плана пасеялі 77 %. У яе гонар быў узняты сцяг працоўнай славы на цэнтральнай плошчы Нясвіжа.
«НН».