Гэтай восенню Іван Міцьеў пойдзе ў першы клас. Для яго гэта падзея цікавая і хвалючая. Наперадзе — сустрэча з новымі сябрамі, педагогамі, шлях да новых ведаў…
Па словах бацькоў будучага вучня, падрыхтаваць дзіця да школы задача нялёгкая. І справа нават не ў выбары школьнай формы, ранца ці канцылярскіх тавараў. Самае галоўнае, з якім настроем ён сустрэне свой першы Дзень ведаў.
— Мне здаецца, у гэты дзень больш за ўсё перажываць будуць бацькі, — адзначае мама Івана Анастасія. — Маральна рыхтаваць Ваню да школы мы пачалі яшчэ з лета. Ён вельмі спакойна ставіцца да будучай змены ў сваім жыцці. Магчыма, яшчэ не ў поўнай меры ўсведамляе, што яго чакае. Яму падабаецца, што дзяцей, якія ідуць у школу, ужо лічаць дарослымі. Я часта дзялюся з ім сваімі ўспамінамі аб школе. Вучыцца мне падабалася. Я была ініцыятыўнай, прымала актыўны ўдзел у жыцці класа, з задавальненнем займалася грамадска-карысный дзейнасцю. Я таксама распавядаю сыну, як у школе мы ставілі спектаклі, арганізоўвалі розныя спаборніцтвы, вечары… Мае самыя светлыя ўспаміны пра школьныя гады звязаны таксама з настаўнікамі, якія прыкладалі шмат намаганняў у імкненні дапамагчы нам ва ўсім. Сёння думкі пра школу выклікаюць у мяне толькі пазітыў, і гэты свой настрой я стараюся передаць свайму сыну.
«НН».