У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава работ майстрыхі з Гарадзеі Святланы Мартос. Аўтар выставы — творчы чалавек, займаецца бісерапляценнем, фааміранам, вышывае карціны.
Асаблівае месца ў творчасці Святланы займае вышыўка абразоў. Гэта захапленне пачалося з паходу ў манастыр, дзе яна ўбачыла абраз “Матронушка” і адчула непераадольнае жаданне вышыць яе. У кожную бісерынку Святлана ўкладвае часцінку сваёй душы, імкнецца перадаць людзям сваю радасць.
Святлана Мартос не раз прымала ўдзел у раённых выставах, на якіх ні разу не паўтараліся яе работы, удзельнічала ў раённых фестывалях “Велікоднае святло душы” і “Дзверы талентаў шчыра адчыняем”. Сям’я Мартос — прызёр раённага конкурсу “Усё пачынаецца з сям’і” ў намінацыі “Самая творчая сям’я 2019 года”.
Выстава будзе дзейнічаць да канца жніўня.