Меню
Курс $  3.28 | €  3.48 | ₽100  3.2 |
Погода 3 °C

Правапарадак на ўчастках для галасавання

Наталья Ермошенко 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 05.08.2020

На ўчастках для галасавання прыступілі да дзяжурства супрацоўнікі міліцыі. Іх мэта – забеспячэнне грамадскага парадку.

– Ахова грамадскага парадку на ўчастках ажыццяўляецца ў рамках заканадаўства. Задзейнічаны супрацоўнікі ўсіх падрадзяленняў райаддзела міліцыі, – зазначае намеснік начальніка райаддзела міліцыі Дзмітрый Чыжык.

Райаддзел міліцыі звяртаецца да грамадзян з просьбай праявіць законапаслухмянасць, не дапускаць правакацый і не адгукацца на іх. Калі такія сітуацыі ўзнікнуць, узважана падысці да ўсіх сваіх дзеянняў на выбарчым участку.

Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне выбарчага заканадаўства:

– за перашкоду ў правядзенні сходаў, мітынгаў, дэманстрацый, шэсцяў, пікеціравання або ўдзелу ў іх (арт. 9.7 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь) прадугледжаны папярэджанне, штраф да 20 базавых велічынь (да ведама: базавая велічыня – 27 рублёў);

– за парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, аб адкліканні дэпутата і аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян (арт. 9.10) – папярэджанне, штраф да 15 базавых велічынь;

– за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне друкаваных матэрыялаў, якія адносяцца да выбараў, рэферэндуму (арт. 9.11), – папярэджанне, штраф да 10 базавых велічынь;

– за парушэнне ўстаноўленага законам парадку падліку галасоў (арт. 9.12) – папярэджанне, штраф да 15 базавых велічынь;

– за незаконнае правядзенне апытанняў грамадскай думкі (арт. 9.28) – папярэджанне, штраф да 20 базавых велічынь на фізічную асобу, да 100 базавых велічынь на юрыдычную асобу (частка 1), папярэджанне, штраф да 50 базавых велічынь на фізічную асобу, да 200 базавых велічынь на юрыдычную асобу (частка 2).

– за незаконныя дзеянні ў адносінах да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь (арт. 23.85) прадугледжаны штраф у памеры да пяці базавых велічынь.

Крымінальная адказнасць

— За стварэнне перашкод у ажыццяўленні выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, або рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, або дзейнасці Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата (арт. 191 КК Рэспублікі Беларусь) наступае крымінальная адказнасць, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або

выпраўленчых работ да двух гадоў, або абмежаванне волі да трох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

— За парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, аб адкліканні дэпутата і аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян (арт. 192 КК) прадугледжаны штраф, або пазбаўленне права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, або выпраўленчыя работы да двух гадоў, або абмежаванне волі да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Нагадваем таксама, што згодна з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, у дзень галасавання агітацыя за кандыдатаў забаронена. 

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!