Меню
Курс $  3.32 | €  3.55 | ₽100  3.11 |
Погода 2 °C

Аб наведванні 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 28.07.2020

Усялякія войны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры наведванні 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння.

У сваім выступленні перад воінскім калектывам Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што брыгада ў     Мар’інай Горцы асобая. “У нас ва Узброеных Сілах два такія падраздзяленні: ваша брыгада і механізаваная брыгада ва Уруччы. І ў тыя часы, калі я служыў у арміі афіцэрам, гэта былі асобыя падраздзяленні, — адзначыў Прэзідэнт. — І калі мне давялося больш як дзясятак гадоў таму вызначацца і выбіраць брыгады двайнога прызначэння, я спыніўся на гэтых двух падраз-дзяленнях”.

“Калі мне давялося вызначацца, якія Узброеныя Сілы нам трэба, асабліва пасля 2010 года, я зразумеў, што трэба мець у запасе падрыхтаваных байцоў, часці ва Узброеных Сілах. На ўсякі выпадак, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Непажадана, вядома, каб нам давялося звяртацца да Узброеных Сіл. Але ўсякае можа быць. Прыкладам таго з’яўляюцца ЗША”.

Беларускі лідар нагадаў, што амерыканскаму Прэзідэнту давялося ў некаторых штатах вывесці армію на вуліцу. “Тое, што адбываецца сёння ў ЗША, па-першае, у свеце ніхто не чакаў. Па-другое, гэта цяжкая катастрофа для ўсяго свету. Калі Прэзідэнт ЗША вытрымае гэты націск, гэта будзе добры знак і для нас. Таму што калі нахіліцца, а не дай бог, абваліцца гэта імперыя, свету будзе несалодка”, — лічыць ён.

Гаворачы пра воінскія часці ў Мар’інай Горцы і сталічным Уруччы, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што яны добра падрыхтаваны, у тым ліку, каб не дапусціць эскалацыі ўнутры краіны.

“Дзяржсакратар правільна сказаў, што ўсялякія войны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацый, потым майданы. На майдан, калі сваіх няма (у нас малавата “майданутых”), іх падцягнуць збоку. Гэта прафесійныя ваенныя, бандыты, якія спецыяльна рыхтуюцца, у асноўным у рамках ПВК (прыватныя ваенныя кампаніі. — Заўвага БелТА) па ўсім свеце, і зарабляюць вялікія грошы на правакацыях у тых ці іншых дзяржавах”, — адзначыў Прэзідэнт.

Ён дадаў, што так было ў шэрагу краін, уключаючы Лівію, Ірак, Сірыю. “Стала толькі горш. Гэта кіруемы хаос”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

Фота Прэс-службы Прэзідэнта.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!