У сераду ў РЦК прайшло падвядзенне вынікаў раённых фестываляў-конкурсаў патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў” і “Песні Перамогі”, а таксама раённага конкурсу мастацкага чытання “Вайна. Перамога. Памяць”, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Узнагароды пераможцам уручалі намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў і першы сакратар Нясвіжскага РК ГА “БРСМ” Кацярына Кавешнікава. Конкурсы праводзіліся ў анлайн-фармаце і ахоплівалі ўзроставую катэгорыю ад 6 да звыш 50 гадоў.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.