Меню
Курс $  3.23 | €  3.48 | ₽100  3.25 |
Погода -1 °C

Тэсціраванне на каранавірус працягваецца

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 19.04.2020

Па стане на 14 красавіка ў Беларусі праведзена 71 тыс. 875 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Для тэсціравання задзейнічаны 17 лабараторый. Зарэгістраваны 3 281 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. “З іх шпіталізаваны 2 444 чалавекі. У астатняй часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай форме, яны лечацца амбулаторна”, — удакладнілі ў прэс-службе.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, 57 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата ШВЛ. Памерлі 33 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!