Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” увайшлі ў топ-5 лепшых музеяў СНД. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на даныя партала ТурСтат.
Турыстычны партал склаў рэйтынг лепшых музеяў гісторыі і культуры Расіі і іншых краін СНД для наведванняў і віртуальных экскурсій, анлайн-тураў і выставак.
Рэйтынг складзены па выніках аналізу папулярнасці музеяў і прапаноў віртуальных тураў па музеях.
БелТА.