Меню
Курс $  3.23 | €  3.48 | ₽100  3.25 |
Погода -2 °C

Быць духоўна выхаваным і сціплым

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 11.03.2020

Быць духоўна выхаваным і сціплым — важна для чалавека любога ўзросту. Пра гэта і не толькі прайшла чарговая гутарка ў аддзяленні дзённага знаходжання пажылых людзей Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Па традыцыі з людзьмі паважанага ўзросту сустрэўся настаяцель храма святой праведнай Ганны аграгарадка Аношкі іерэй Васіль Краеў, які прачытаў і растлумачыў адну главу з Евангелія, адказаў на пытанні слухачоў.
Тады ж адбылася яшчэ адна знакавая падзея: у гонар Дня роднай мовы былая настаўніца Карцэвіцкай СШ Станіслава Вальчык наладзіла дыктоўку па тэме, прысвечанай 75-годдзю Перамогі. Зачытала тэкст сачынення былой вучаніцы школы Алы Падгайскай “Дзядзька Юзік” — кранальную гісторыю кароткага, але яркага жыцця вяскоўца, які прайшоў усю вайну і загінуў у Германіі за некалькі месяцаў да Перамогі.
Затым пачалося ўшанаванне мужчын напярэдадні свята абаронцаў Айчыны. Спецыяліст аддзялення Галіна Бушмакіна цёпла павіншавала прысутных прадстаўнікоў моцнага полу, пажадала ім здароўя і воінскай выпраўкі, поспехаў ва ўсіх жыццёвых справах. Спадабаліся віноўнікам урачыстасці — Віталю Раманчуку, Юрыю Кочневу, Рыгору Насевічу, Анатолю Хітрыку, Аляксандру Сялюціну — вясёлыя гульні, у якіх яны ахвотна прымалі ўдзел, і падарункі, зробленыя рукамі гурткоўцаў аддзялення.
Потым усе сабраліся за “салодкім сталом”, ажыўлена гутарылі пра жыццё-быццё. А ў завяршэнне мерапрыемства жадаючыя накіраваліся ў раённы цэнтр культуры на святочны канцэрт.
Пасля выхадных у аддзяленні наладзілі карысную гутарку з прадстаўнікамі дзвюх сфер. Спачатку начальнік аддзела рознічнага продажу Белаграпрамбанка Наталля Петручэня пазнаёміла нас з паслугамі ўстановы. Спынілася таксама на актуальнай тэме махлярства з банкаўскімі картачкамі, персанальныя даныя якіх спрабуюць выведаць інтэрнэтныя махляры, і заклікала быць асцярожнымі, нікому не даваць такой інфармацыі.
Яшчэ пажылыя людзі даведаліся пра навінкі ў сацыяльных пытаннях: афармленне жыцця па рэнце, сістэму аплаты ў стацыянарных дамах для састарэлых і інвалідаў. Аб гэтых і іншых нюансах сацыяльнай абароны расказала супрацоўнік РТЦСАН На-дзея Сініцына.
Раіса ХВІР, г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!