Меню
Курс $  3.23 | €  3.48 | ₽100  3.25 |
Погода -2 °C

Галіна Радаман: “У людзях цаню прафесіяналізм і прыстойнасць”

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 07.03.2020

На мінулым тыдні, а дакладней — 26 лютага — Ганаровай граматай Нясвіжскага райвыканкама была ўзнагароджана дырэктар Сноўскай сярэдняй школы Галіна Радаман. Гэта быў дзень яе нараджэння. Юбілейная дата. Прыгожая, значная і “вопытная” дата, як падкрэсліла кіраўнік спраў райвыканкама Вольга Мышалава, уручаючы грамату. Бо, сапраўды, вопыту Галіне Васільеўне не пазычаць: яе педагагічны стаж складае 41 год, 12 з іх яна ўзначальвае калектыў гэтай установы адукацыі.

Галіна Радаман — мясцовая. Нарадзілася ў вёсцы Грускова, у сям’і калгасніка і медработніцы. Вучылася ў Сноўскай СШ, была актывісткай грамадскага жыцця. Нездарма ж пасля заканчэння педагагічнага інстытута яе ўзялі на работу ў Нясвіжскі райкам камсамола. А ў 1978 годзе дзяўчына прыйшла працаваць у сваю школу, дзесяць гадоў была выхавацелем групы падоўжанага дня. Наступнае дзесяцігоддзе яна — настаўнік рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры.

Яе прафесійны выбар адбыўся, дзякуючы выдатнаму прыкладу настаўнікаў, якія вучылі, выхоўвалі дастойныя маральныя якасці, прывівалі любоў да сваіх прадметаў. Галіна Васільеўна вельмі ўдзячна Антону Пятровічу Валевачу, Соф’і Вікенцьеўне Аванясян, Мікалаю Вікенцьевічу Ярмоліку. Ёй пашчасці-ла працаваць разам з А.П. Валевачом і далей вучыцца ў настаўніка-ветэрана сеяць разумнае, добрае, вечнае.

У 2000 годзе Галіну Радаман прызначылі намеснікам дырэктара школы па выхаваўчай рабоце, у 2007-м — дырэктарам. Такім чынам, прайшоўшы ўсе прыступкі кар’ернай лесвіцы, яна навучылася ўсяму: і выхоў-ваць дзяцей, і вучыць іх абедзвюм дзяржаўным мовам, і арганізоўваць вучэбны і выхаваўчы працэс, а таксама займацца фінансавай дзейнасцю і рамонтнымі работамі.

— Выбарам прафесіі я задаволена. У ёй няма руціны. Штосьці пастаянна мяняецца, і настаўніку самому ўсё жыццё даводзіцца вучыцца, — расказвае Галіна Васільеўна. — Я люблю дзяцей, таму і стала настаўнікам. Трэба вучыць іх жыць сумленна, так, каб не было сорамна за свае ўчынкі. Мама прывучыла мяне ў дзя-цінстве па-гаспадарску адносіцца да таго, што робіш. Гэта спатрэбілася і ў рабоце дырэктарам, і ў сямейным жыцці.

Працуючы настаўнікам, класным кіраўніком, Галіна Радаман не раз пераконвалася, як важна быць псіхолагам і дарадчыкам. І не толькі для таго, каб вырашаць нейкія канфлікт-ныя сітуацыі, але і каб будаваць адносіны з вучнямі, іх бацькамі так, каб канфлікты не ўзнікалі. Тут патрэбны і дыпламатыя, і гібкасць, і пачуццё гумару. І калі ведаць атмасферу ў сем’ях дзяцей, то зразумееш многія іх учынкі. Трэба верыць у поспехі вучняў, упэўнена педагог. Калі з павагай адносіцца да дзіцяці, да яго думкі і багатага ўнутранага свету, то яно адкажа тым жа. На гэтай аснове можна і навучаць, і выхоўваць, і развіваць — садзейнічаць станаўленню будучага дарослага, разумнага, таленавітага чалавека.

Вось гэтыя меркаванні вопытнага педагога — як метадычны дапаможнік маладым, хто толькі становіцца на шлях настаўніцкай працы. І ўжо як кіраўнік яна можа параіць: у адносінах з калегамі важна ўлічваць асаблівасці характару кожнага, іх інтарэсы.

Усё гэта ў сукупнасці, рэалізуючыся ў школе, прыносіць добры плён. Па выніках работы мінулага года Сноўская СШ у 13-ы раз прызнана лепшай сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, што знаходзяцца ў сельскай мясцовасці Нясвіжскага раёна. У 2015 г. калектыў быў узнагаро-джаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі краіны і шматгадовую плённую педагагічную і выхаваўчую дзейнасць. У 2016 г. — Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за выніковую працу па забеспячэнні якасці агульнай сярэдняй адукацыі. Сноўская школа стала пераможцам абласнога конкурсу за дасягненне вышэйшых паказчыкаў у развіцці адукацыі па выніках 2018 года ў намінацыі “Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаная ў сельскай мясцовасці”. Такі ж дыплом галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама прысуджаны і сёлета па выніках работы за 2019 год.

Мае ўзнагароды за сваю педагагічную дзейнасць і Галіна Васільеўна. Яна — выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, узнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”.

Галіна Радаман — шчаслівая жанчына. У яе — добрая сям’я. Яна ганарыцца мужам, які ўзначальвае мясцовае сельгаспрадпрыемства, з’яўляецца для яго надзейным тылам, ганарыцца дачкой і сынам, што таксама дастойна ідуць па жыцці, ганарыцца ўнукамі, якія ўжо радуюць сваімі дзіцячымі поспехамі.

Жыццёвае крэда Галіны Радаман: “Цаніць у людзях прафесіяналізм, прыстойнасць, адказнасць. Самае галоўнае — не пасаваць перад цяжкасцямі, і тады ўдача прыйдзе сама”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!