У мінулую пятніцу ў раённым цэнтры культуры прайшоў канцэрт, прысвечаны 23 лютага — Дню абаронцаў Айчыны.
Са святам віноўнікаў урачыстасці павіншавалі ваенны камісар міжраённага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Аляксей Кацяхоў, галоўны ўрач Нясвіжскай ЦРБ Вікторыя Пражэнік і навучэнка Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, пераможца конкурсу маладзёжных ініцыятыў Юлія Чарнюк. Кожны па-свойму, яны выказалі ўдзячнасць абаронцам Айчыны, асабліва — ветэранам, якія адстаялі яе свабоду ў Вялікай Айчыннай вайне, і ўсім тым, хто і зараз забяспечвае спакой і парадак у краіне, служыць надзейнай апорай для сваіх родных і блізкіх.
[metaslider id=»77513″]
Дзякуючы артыстызму вядучых Кацярыны Каструбай і Аляксея Дунчанкі канцэртныя нумары арганічна звязваліся ў адну бліскучую нізку, дзе кожны артыст, як своеасаблівая перліна, захапляў гледача ўласцівымі толькі яму адценнямі. Зала горача апладзіравала духавому аркестру РЦК і ансамблю мажарэтак, народным калектывам “Акцэнт”, “Млечны шлях” і ”Забава”, салістам Ігару Дубешку, Аксане Пяткевіч, Таццяне Кунігель, Ігару Гарбачову, які спяваў яшчэ і ў дуэце з Таццянай Мароз, Валерыі Аніфер, навучэнцы Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў Валянці-не Цар з яе сола на акардэоне, вакальнай групе “Славянскі стыль”, дуэтам у складзе Ларысы Пархановіч і Івана Кухнаўца, Кацярыны Шустал і Таццяны Мароз, танцавальнаму калектыву Гарадзейскай ДШМ, ансамблю песні “Шанец” Нясвіжскага дзяржаўнага кале-джа імя Якуба Коласа. Асобнае захапленне гледачоў выклікаў нумар, у якім віртуознае “Танга” на акардэоне ў выкананні Аляксея Андросіка спалучылася з харэаграфічным майстэрствам, якое прадэманстраваў дуэт Ульяны Су-дзенка і Аляксея Наумовіча.
Усё гэта стала выдатным мастацкім падарункам не толькі для герояў дня, але і для ўсіх гледачоў святочнага відовішча.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.