Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.16 |
Погода -1 °C

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на дамоўленасці з “Раснафтай” аб далейшым супрацоўніцтве

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 20.02.2020

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на дамоўленасці з “Раснафтай” аб далейшым супрацоўніцтве. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з галоўным выканаўчым дырэктарам, старшынёй праўлення ПАТ “НК “Раснафта” Ігарам Сечыным.

“Раснафта” — лідар расійскай нафтавай галіны і буйнейшая публічная нафтагазавая карпарацыя свету.

Як паведамлялася, кантракты на пастаўку ў Беларусь ра-сійскай нафты завяршыліся 31 снежня 2019 года. З таго часу бакі вядуць перагаворы аб іх працягу. З 4 студзеня пастаўкі сыравіны ў краіну аднавілі падкантрольныя расійскаму бізнесмену Міхаілу Гуцарыеву кампаніі “РусНафта” і “Нефціса”. Акрамя таго, першая партыя нарвежскай нафты паступіла 26 студзеня на НПЗ “Нафтан”.

7 лютага прайшлі чарговыя перагаворы з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, па выніках якіх было заяўлена, што Мінск і Масква прадоўжаць абмяркоў-ваць пастаўкі нафты выключна на камерцыйных умовах.

Напярэдадні таксама стала вядома, што НК “Янгпур” (даччыная кампанія ВА “Беларуснафта”), якая вядзе здабычу нафты ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, плануе пастаўляць нафту ў Беларусь. Пры гэтым аб’ёмы, а таксама графікі паставак у “Белнафтахіме” пакуль не каменціравалі.

Як паведамляла БелТА, 12 лютага са спасылкай на ТАСС, розныя схемы паставак нафты гатова абмяркоўваць з Беларуссю “Газпрам нафта”. Аб гэтым журналістам паведаміў кіраўнік расійскай кампаніі Аляксандр Дзюкаў па выніках сустрэчы прадстаўнікоў нафтавых кампаній з міністрам энергетыкі Расіі Аляксандрам Новакам. Ён адзначыў, што кампанія гатова абмеркаваць і давальніцкую схему паставак.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!