Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.16 |
Погода -1 °C

42 тысячы удзельнікаў. Як пройдзе Мінскі паўмарафон у 2020 годзе

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 20.02.2020

Арганізатары Мінскага паўмарафону ў 2020 годзе чакаюць 42 тыс. удзельнікаў. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай афіцыйнаму старту рэгістрацыі на маючы адбыцца забег, старшыня БФЛА Вадзім Дзевятоўскі.

Фото sovrep.gov.by

Першы намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў Дурноў адзначыў, што Мінскі паўмарафон прыцягвае ўвагу жыхароў Беларусі і краін замежжа. “Бег з кожным годам карыстаецца ўсё большай папулярнасцю. Колькасць удзельнікаў расце. Думаю, рэгістрацыя сёлета завершыцца даволі хутка. Упэўнены, што на гэты раз мерапрыемства таксама прой-дзе з добрым настроем”, — дадаў ён. Старты на 5,5 км, 10,55 км і 21,097 км адбудуцца 13 верасня. Падаць заяўку можна на сайце паўмарафону. Анлайн-рэгістрацыя адкрыта да 12 верасня або да моманту дасягнення максімальнай колькасці ўдзельнікаў.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!