Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -1 °C

На Ратушнай плошчы Нясвіжа прайшлі Каляды

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 16.01.2020

14 студзеня на Ратушнай плошчы Нясвіжа прайшлі Каляды з удзелам творчых калектываў і калядных гуртоў раёна з Карцэвічаў, Аношак, Слаўкава, Лані, Гарадзеі, гарадскога маладзёжнага цэнтра і іншых. У іх выкананні са сцэны гучалі вясёлыя калядныя і навагоднія песні, а сваёй цікавай пастаноўкай гасцей павесялілі сноўскія калядоўшчыкі. Вакол ёлкі артысты і госці свята, маленькія і дарослыя, вадзілі карагоды, спявалі, танцавалі, фатаграфаваліся. Стваралі добры настрой адзін аднаму, каб з добрым здароўем, шчасліва і радасна правесці ўвесь наступіўшы год. Асаблівы каларыт святу надавалі вобразы казачных герояў: Дзеда Мароза і Снягуркі, Цыганкі, Бабы Ягі, Мядзведзя, Ёлачкі і многіх іншых. І, канешне ж, не абышлося без Казы, галоўнага атрыбута свята — Каляднай зоркі, і сімвала 2020 года — Мышаняці.

Прапануем фотарэпартаж са свята.

 

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Перепечатка материала возможна только с письменного разрешения редакции. Обращайтесь: redakcy@mail.ru.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!