Меню
Курс $  3.19 | €  3.47 | ₽100  3.77 |
Погода 12 °C

“Вайна. Трагедыя. Подзвіг”

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 3

Пост опубликован: 13.01.2020

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі распрацаваны інтэрактыўны ўрок для школьнікаў “Лісты з фронту”, падчас якога вучні могуць пазнаёміцца з гісторыяй франтавога ліста, асабіста паўдзельнічаць ў яго стварэнні, напісаць віншаванне ветэранам.

Цікавай для юнага пакалення таксама будзе музейная экспазіцыя “Вайна. Трагедыя. Подзвіг”. Яна асвятляе ваенныя канфлікты ХХ стагоддзя, якія закранулі Нясвіжчыну: Першую Сусветную вайну, Другую Сусветную, у тым ліку Вялікую Айчынную вайну, вайну ў Афганістане. У экспазіцыю ўваходзяць фотаматэрыялы аб удзельніках першай і Другой Сусветных войнаў, партызанскага руху, вызваліцеляў раёна, асабістыя рэчы франтавікоў, нямецкага салдата, лісты з фронту, узнагароды, матэрыялы аб воінах-афганцах, ваенная амуніцыя.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!