Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.17 |
Погода 1 °C

Не проста даць веды, а дапамагчы юнаму чалавеку дакрануцца да цудоўнага….

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 13.10.2019

Выкладчык па класе фартэпіяна Наталля Дабашынская працуе ў Нясвіжскай дзіцячай школе мастацтваў ужо 32 гады. Больш за 20 з іх — узначальвае фартэпіяннае аддзяленне школы. Свой шлях у сур’ёзную музыку Наталля Канстанцінаўна пачала з Маладзечанскага вучылішча    імя Агінскага, затым паглыбіла свае веды ў тагачаснай Белдзяржкансерваторыі імя Луначарскага (зараз — Беларуская акадэмія музыкі).



Работу сваю мая суразмоўца лічыць не зусім звычайнай, таму што яе задача — не проста даць веды, а дапамагчы юнаму чалавеку дакрануцца да цудоўнага, навучыцца больш тонка, больш пранікнёна адчуваць прыгажосць, якую тоіць у сабе неабсяжны свет музыкі.

— Нават калі мае вучні не становяцца прафесійнымі музыкантамі, я ўсё роўна радуюся таму, што яны атрымалі ў нашай школе асаблівыя рысы, — гаворыць Наталля Канстанцінаўна. — Пастаяннае судакрананне з класічнай музыкай і развіццё дробнай маторыкі пальцаў стымулюе разумовае развіццё дзіцяці, дапамагае яму быць больш паспяховым і ў іншых сферах жыцця.

Любімыя кампазітары Н.К. Дабашынскай — Шапэн, Рахманінаў і Бах, любоў да творчасці якіх яна з за-  хапленнем перадае і сваім вучням.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!