Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.17 |
Погода 1 °C

49 % кукурузы і 30 % цукровых буракоў ад агульнай плошчы ўбрана ў раёне

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 24.09.2019

Па стане на 23 верасня ў раёне на корм і сілас убрана амаль палова плошчы, засеянай кукурузай, — 4411 га (49 %). У тым ліку ў СВК “Агракамбінат Сноў” яе скошана 1159 га (63 %), у ААТ “Гарадзея” — 410 га (41 %), у ААТ “17 Верасня” — 364 га (48 %). Кожны гектар дае па 414,6 цэнтнера масы.

Па  стане на 23 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, салодкага кораня ў раёне было ўбрана больш за 1300 га (30 % ад неабходнага). 51 % плошчы выкапаны ў ААТ “Грыцкевічы”, 47 % — у ААТ “Гарадзея”, 43 % — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. З кожнага гектара ў сярэднім выходзіць па 492,5 цэнтнера карэння. Больш высокі ўраджай маюць буракаводы ААТ “Новае жыццё” (568 ц/га), РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках” (563 ц/га) і ААТ “Сейлавічы” (554 ц/га). На Гарадзейскі цукровы камбінат з бурачных плантацый раёна адпраўлена амаль 62 тысячы тон буракоў. Найбольш — з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (амаль 10 тысяч тон), ААТ “Новае жыццё” (звыш 9 тысяч тон), ААТ “Грыцкевічы” (амаль 7 тысяч тон).



 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!