Вось такі гарбуз вагою амаль 40 кілаграм вырасціла на сваім агародзе Янкоўская Антаніна Міхайлаўна!
— Ледзь два чалавекі дацягнулі яго да хаты, — усміхаецца несвіжанка. — Гадавала, як звычайна, ніякіх сакрэтаў і хітрасцяў. І вось, нарасло.
Зрэшты, адзін сакрэт для чытачоў «НН» Антаніна Міхайлаўна ўсё ж паведала: свой гарбуз яна палівала рэгулярна — кожны дзень, не менш аднаго вядра вады давала. І вось які прыгажун атрымаўся!
«НН».