Азімыя: сяўба — на экватары
Па стане на 16 верасня, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне было пасеяна 7623 гектары азімых збожжавых культур (50 % да неабходнага). 80 % плошчы засеяна ў СВК “Агракамбінат Сноў”, 63 % — у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, 62 % — у РУП “Доследная навуковая станцыя”. Найбольшая дзённая прыбаўка — па 9 % — у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” і доследнай навуковай станцыі.
Буракі: будзем з цукрам
Іх на ўчарашні дзень убралі з плошчы амаль 1080 гектараў (24 % ад неабходнага). 47 % буракоў выкапалі ў ААТ “Гара-дзея”, 43 % — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 36 % — у ДП “ЭБ “Свеклавічная”. З кожнага гектара ў сярэднім выходзіць па 496,4 цэнтнера карэння. Больш высокі ўраджай маюць буракаводы ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (644 ц/га), ААТ “Новае жыццё” (574 ц/га), ААТ “Сейлавічы” (554 ц/га). На Гарадзейскі цукровы камбінат сельгаспрадпрыемствы раёна здалі звыш 54 тысяч тон буракоў.
Кукуруза: на сілас і зерне
На корм і сілас яе ўбрана 2575 гектараў (29 % ад неабходнага). 45 % — у ААТ “Грыцкевічы”, 40 % — у ЭБ “Свеклавічная”. Сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы — 416,9 ц/га. Вышэй яна ў “Грыцкевічах” — 563 ц/га і “Новым жыцці” — 464 ц/га.
Кукурузу на зерне ўбіраюць тры гаспадаркі: ЗАТ “1 Мая” (18 га), ААТ “Новае жыццё” (14 га), ААТ “Грыцкевічы” (13 га). Сярэдняя ўраджайнасць — 112 ц/га, а ў “Грыцкевічах” — 135 ц/га.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.