У Брэсцкай крэпасці кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні журналістаў. У прыватнасці, ён адзначыў, што Беларусь заўсёды прытрымлівалася шматвектарнасці ў пабудове сваіх міжнародных адносін і працягвае гэту палітыку. “Не я пасяліў беларусаў на гэтым кавалку зямлі. Гасподзь нас тут пасяліў, куды нам падзецца? Нас нідзе не чакаюць. Іншай зямлі нам ніхто не дасць. У рабы мы не пойдзем, ужо пахадзілі, як я кажу, пад бізуном пабывалі. Гэта наш кавалак зямлі, і ён у цэнтры Еўропы, на перакрыжаванні ўсіх шляхоў”, — падкрэсліў Прэзідэнт.
БелТА.