Пакуль работнікі раслінаводства шчыруюць на палях, не менш старанна дбаюць пра свой участак работы жывёлаводы ААТ “Гарадзея”. Ім ёсць чым ганарыцца: валавая вытворчасць малака за І паўгоддзе гэтага года дасягнула 5229,5 тоны, што на 102,6 тоны больш за адпаведны перыяд мінулага года. Тэмп росту — 102 %.Памочнік начальніка комплексу “Студзёнкі” Наталля Броцман адказвае за бычкоў узростам 4 — 6 месяцаў
Вялікую ўвагу гарадзейцы надаюць не толькі колькасці, але і якасці малака. “Экстрай” яго здалі ад пачатку года 98 %,эта на 4 % болей, чым летась.
Вытворчасць (вырошчванне) мяса за І паўгоддзе гэтага года склала 1185,6 тоны, што на 25,8 тоны болей, чым год таму. Сярэднясутачную прывагу на дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы давялі да 897 грамаў. Аператары па доглядзе бычкоў першага перыяду (на дарошчванні) Таццяна Касмовіч і Вольга Курыла дабіліся сярэднясутачнай прывагі кожнага свайго гадаванца ў 1009 грамаў.
Вядома, дасягнуць усяго гэтага было б немагчыма без граматнага падыходу да справы, самаадданасці і высокай адказнасці ўсіх працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны ААТ “Гарадзея” — ад галоўных спецыялістаў да простых работнікаў ферм.Ветурач комплексу “Студзёнкі” Жанна Кацуба за 5 гадоў работы ў “Гарадзеі” паспела зарэкамендаваць сябе як добрасумленны і адказны работнік. Падчас працоўнага водпуску галоўнага ветурача гаспадаркі яна выконвае яго абавязкіАператар робатызаванага даення фермы “Вялікая Лысіца” Аляксандр Мішчанка восем гадоў таму
пераехаў у “Гарадзею” з сям’ёй з Казахстана і, па яго словах, не пашкадаваў аб гэтым. Гаспадарка прадаставіла жыллё і працу, і Аляксандр стараецца апраўдваць давер. Ён адказвае за работу апаратуры, у выпадку з’яўлення непаладак па магчымасці ліквідуе іх сам або выклікае інжынера. Таксама сочыць за тым, каб жывёла своечасова прыходзіла на дойку, каб у яе было дастаткова кармоў
На 25 кілаграмаў, у параўнанні з мінулагоднім павялічыўся і надой на адну фуражную карову. Зараз ён складае 4297 кілаграмаў. Самая высокая малочная прадуктыўнасць — у групе аператара машыннага даення Алены Рыкаванавай з фермы “Вялікая Лысіца”. Яна атрымала па 4705 кг на адну карову, прыбавіўшы ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года 208 кілаграмаў. Па валавым надоі ў гаспадарцы за І паўгоддзе лідзіруе Кацярына Кобусь з фермы “Копцеўшчына” — 283,5 тоны, што на 10,5 тоны больш у параўнанні з леташнім.Жывёлавод фермы “Дубрава” Ганна Долмат даглядае цялушак, старэйшых за 12 месяцаўАкуратныя добраўпарадкаваныя фермы — вызначальная прыкмета “ААТ “Гарадзея”Жывёлавод Галіна Філіповіч працуе ў сваёй галіне ўжо 17 гадоў. Большасць з іх — на ферме “Дубрава”, дзе пад пільным наглядам загадчыцы Аксаны Хамко ўтрымліваюцца 594 цялушкі на дарошчванні і ўзнаўленні. Сюды жывёла паступае
ў 6-7 месяцаў, дарошчваецца да 14 месяцаў і пакрываецца. Разам з Галінай Міхайлаўнай тут працуюць даглядчыкі Таццяна Ворах, Ганна Долмат, Таццяна Уласік, Наталля Ярошка, Алена Арцёменка і асемянатар Сяргей ЛукашэвічЗ усёй адказнасцю працуюць на МТФ “Вялікая Лысіца” ветурач Сюзанна Казарэдава і інжынер па працаёмкіх працэсах Віктар КазекаЗа немалы ўчастак работы даводзіцца адказваць загадчыцы фермы “Вялікая Лысіца” Ірыне Лобусь.Тут утрымліваецца 880 галоў буйной рагатай жывёлы і ў сярэднім 160 галоў маладняку, які затым адпраўляецца ў групы дарошчвання на іншыя фермы.На “Вялікай Лысіцы”працуюць 40 чалавек, вядзецца два віды доек — робатызаваная і праз малакапровад айчыннай вытворчасці. Надойваецца 19 700 кг малака ў суткі. Усё — гатункам “экстра”, таварнасць — 96 %
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота аўтара і Наталлі ЕРМАШЭНКА.