У пятніцу, 16 жніўня, гасцінная Грыцкевіцкая зямля прымала цудоўнае свята людзей працы, раённае свята хлебаробаў — “Дажынкі-2019”. Калектывы 15 гаспадарак раёна плённа працавалі на збожжавай ніве. 131 тысяча тон залатога зерня нашага краю ўлілася ў багатую скарбонку краіны. Са святочнай сцэны ў адрас нясвіжскіх аграрыяў прагучала шмат цёплых слоў падзякі і віншаванняў. Ва ўрачыстай абстаноўцы заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя гаспадаркі раёна і асобныя працаўнікі жніва-2019.
Аксана ГРОХ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.