Меню
Курс $  3.23 | €  3.48 | ₽100  3.25 |
Погода -1 °C

Гумарэсачка. Адкрываючы цуды сэрцаў…

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 1

Пост опубликован: 03.08.2019

На планеце Зямля вялікім феноменам з’яўляюцца 7 цудаў свету.  Мне захацелася паразважаць, а якія сем цудаў носяць у сваіх сэрцах жанчыны і  мужчыны, якія між сабой вядуць вечную барацьбу.

Спачатку дадзім дарогу слабой палове чалавецтва.

  1. Нашы жанчыны да бяконцасці цярплівыя, асабліва калі яны перакананы, што усё роўна будзе так, як яны хацелі.

2.Усе жанчыны чараўніцы: паспрабуй выглядаць прыгожай з раніцы да позняга вечара!



  1. Жаночыя слёзы — самая моцная вада на свеце!
  2. Жаночая здагадка валодае большай упэўненасцю, чым мужчынская ўпэўненасць.
  3. Колькі зорак на небе, столькі разоў можа хлусіць жаночае сэрца.
  4. Ад кахання жанчыны да мужчыны нараджаецца ўсё самае цудоўнае на зямлі.
  5. Жанчына здольна нават у свайго няўдалага мужа закахацца.

      А што ж моцная палова чалавецтва?

  1. Мужчыны значна лепш умеюць сцвярджаць “Не”.
  2. Мужчыны патрабуюць ад жанчын талентаў, якімі самі ніколі не валодалі.
  3. Мужчыны кахаюць не тую, з кім кладуцца ў ложак, а тую, з кім раніцой прачынаюцца.
  4. У сапраўдным мужчыне спіць хлопчык, жанчынам трэба яго толькі разбудзіць.
  5. Шлюб для мужчын міраж: ён падаецца ім найбольш цудоўным на адлегласці.
  6. Усялякі мужчына — няшчасны каханец, які найбольш любіць апавядаць сябрам пра свае заляцанкі-цацанкі.
  7. Мужчыны з жанчынамі спрачаюцца не розумам, а сэрцам.

Але, нягледзячы ні на што, мужчыны і жанчыны ўвесь свой век любяць адкрываць новыя цуды ў абранніках, разгадваць загадкі сваіх трапяткіх закаханых сэрцаў…

Канстанцін КАРНЯЛЮК.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!